Уладзімір - блогер і аўтар YouTube-канала MozgON. Ён пачынаў з абмеркавання эканамічных і грамадскіх навін, пазней перайшоў на палітычныя тэмы, асвятляючы розныя акцыі, у тым ліку пікеты Сяргея Ціханоўскага.
У чэрвені 2020 года яго затрымалі для адбыцця адміністрацыйнага арышту, але пазней абвінавацілі ў падрыхтоўцы "масавых беспарадкаў" і асудзілі па "справе Ціханоўскага". Па дадзеных праваабаронцаў, фігуранты справы абавязаныя выплаціць кампенсацыю ў памеры 29 мільёнаў рублёў.
У 2022 годзе Ўладзіміра перавялі на турэмны рэжым. У 2023 годзе яго двойчы судзілі за "злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы". Восенню 2023 года адбылося трэцяе судовае пасяджэнне па новай справе за "злоснае непадпарадкаванне".


























