Павел раней ужо падвяргаўся палітычнаму пераследу. У 2008 годзе ён праходзіў па так званай "справе чатырнаццаці", узбуджанай за ўдзел у мітынгу прадпрымальнікаў, і быў прысуджаны да двух гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову. З 2010 года Павел з'яўляўся актывістам кампаніі "Гавары праўду".
Пасля акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў ён быў затрыманы 5 студзеня 2011 года. Яго абвінавацілі ў арганізацыі і ўдзеле ў масавых беспарадках, а таксама ў здзеках з дзяржаўных сімвалаў. У траўні 2011 года суд прыгаварыў яго да чатырох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Увосень таго ж года Павел быў вызвалены ў межах памілавання.
У чарговы раз Павал быў затрыманы 22 снежня 2021 года ў сябе дома, у прыватным доме ў Беразіно, у межах крымінальнай справы, распачатай па артыкулах "распальванне сацыяльнай варожасці", "паклёп на адрас Лукашэнкі", а таксама "арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх". У сакавіку 2022 года яго прыгаварылі да пазбаўлення волі.
У снежні 2023 года рэжым утрымання Паўла стаў больш жорсткім, і яго перавялі на турэмны рэжым.
11 верасня 2025 года стала вядома, што 52 зняволеных беларускага рэжыму былі прымусова перамешчаныя на тэрыторыю Літвы, сярод іх — грамадзяне еўрапейскіх краін. Сярод вызваленых аказаўся і Павел.
Вырак суда дата невядомая
2 гады абмежаванні волі без накіравання.
Вырак суда 05.05.2011
4 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
1 год пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Як напісаць ліст?
✏️ Паштоўка са словамі падтрымкі (верш вашага ўлюбёнага аўтара, тэкст песні ці прыгожы выраз). Паверце, нават такая дробязь будзе важна для чалавека ў няволі.
✏️ Падзеі са свайго жыцця. Калі чалавек знаходзіцца ў ізаляцыі доўга, то любая вашая гісторыя з жыцця будзе для яго вакенцам ў атачальную рэчаіснасць. Бытавыя пытанні і паўсядзённыя падзеі — усё гэта нашмат лепш за штодзённасць кратаў і камер.
✏️ Важна дзяліцца навінамі. Узгадвайце самыя гучныя і цікавыя падзеі, у залежнасці ад інтарэсаў вашага суразмоўцы.
✍️️ Памятайце, кожны ліст праходзіць цэнзуру. Гэта значыць, што вашыя лісты чытаюць староннія людзі, зацікаўленныя ў тым, каб абмежаваць чалавека ў інфармацыі ці выкарыстаць яе супраць зняволеннага ці нават вас.
Таму старайцеся пазбягаць:
👉️️ рэзкіх выказванняў на вострыя палітычныя тэмы
👉 выказванняў у адрас прадстаўнікоў улады
👉 нецэнзурную лаянку
👉 абмеркаванне акалічнасцяў крымінальнай справы
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.