Саўдзельніца злачынстваў супраць правоў і свабодаў грамадзян Беларусі.
Выносіла абвінаваўчыя прысуды па палітычна матываваных артыкулах.
Вынесла прысуд у адносінах да Андрэя Пратасені.
Вынесла прысуд у дачыненні да Кіркевіча Аляксандра, які прыняў удзел у акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў 19 снежня 2010 года.
Саўдзельніца злачынстваў супраць правоў і свабодаў грамадзян Беларусі.
Выносіла абвінаваўчыя прысуды па палітычна матываваных артыкулах.
Вынесла прысуд у адносінах да Андрэя Пратасені.
Вынесла прысуд у дачыненні да Кіркевіча Аляксандра, які прыняў удзел у акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў 19 снежня 2010 года.
Павел раней ужо падвяргаўся палітычнаму пераследу. У 2008 годзе ён праходзіў па так званай "справе чатырнаццаці", узбуджанай за ўдзел у мітынгу прадпрымальнікаў, і быў прысуджаны да двух гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову. З 2010 года Павел з'яўляўся актывістам кампаніі "Гавары праўду".
Пасля акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў ён быў затрыманы 5 студзеня 2011 года. Яго абвінавацілі ў арганізацыі і ўдзеле ў масавых беспарадках, а таксама ў здзеках з дзяржаўных сімвалаў. У траўні 2011 года суд прыгаварыў яго да чатырох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Увосень таго ж года Павел быў вызвалены ў межах памілавання.
У чарговы раз Павал быў затрыманы 22 снежня 2021 года ў сябе дома, у прыватным доме ў Беразіно, у межах крымінальнай справы, распачатай па артыкулах "распальванне сацыяльнай варожасці", "паклёп на адрас Лукашэнкі", а таксама "арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх". У сакавіку 2022 года яго прыгаварылі да пазбаўлення волі.
У снежні 2023 года рэжым утрымання Паўла стаў больш жорсткім, і яго перавялі на турэмны рэжым.
11 верасня 2025 года стала вядома, што 52 зняволеных беларускага рэжыму былі прымусова перамешчаныя на тэрыторыю Літвы, сярод іх — грамадзяне еўрапейскіх краін. Сярод вызваленых аказаўся і Павел.
Вырак суда дата невядомая
2 гады абмежаванні волі без накіравання.
Вырак суда 05.05.2011
4 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.