Вікторыя Аляксандраўна Кульша
- Аб'яднанні
- Адміністратары TG-каналаў
Вікторыя, адміністратар канала "Кіроўцы 97%", была затрымана 4 лістапада 2020 года ў Мінску супрацоўнікамі ГУБАЗіку і асуджана за "заклікі да масавых беспарадкаў і блакіровак дарог у сувязі з незадаволенасцю ўладай і фальсіфікацыяй выбараў".
У 2022 і 2023 гадах суд двойчы павялічваў ёй тэрмін зняволення, абвінаваціўшы ў "злосным непадпарадкаванні патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы". Вікторыя неаднаразова падвяргалася ціску ў калоніі і была прызнана "злоснай парушальніцай".
У кастрычніку 2024 года ў судзе Рэчыцкага раёна Вікторыю ў трэці раз асудзілі па артыкуле "злоснае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі калоніі" і прыгаварылі яшчэ да аднаго года пазбаўлення волі.
У пачатку 2025 года ад Паліны Шарэнда-Панасюк стала вядома, што Вікторыю і Алену Гнаук змясцілі ў ПКТ: "Пасля некалькіх тыдняў у ШІЗА яны былі пераведзены ў ПКТ. Гэта 99%, што супраць іх зноў будуць фабрыкаваць 411-ы артыкул".
Таксама Паліна дадала: "У Вікторыі Кульшы ўжо, мусіць, адмовілі ныркі. Яна трымала галадоўкі проста месяцамі, адмаўлялася ад вады і пітва. Яна выкрывала сабе вены. Яе кідалі з гэтым у ШІЗА — яна ў ШІЗА выкрывала сабе вены. У ПКТ трымала галадоўкі. Яна адмаўлялася ад дапамогі лекараў".
Вікторыя павінна была выйсці на волю ў красавіку 2025 года пасля заканчэння тэрміну. Але на пачатку месяца яе перавялі ў Гомельскі СІЗА-3 у межах чацвёртай крымінальнай справы па артыкуле "злоснае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі калоніі", і ў чэрвені таго ж года дадалі яшчэ адзін год пазбаўлення волі.
13 снежня 2025 года яна была вызвалена пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Кіта Келага — і вывезена ва Украіну.
Як напісаць ліст?
✏️ Паштоўка са словамі падтрымкі (верш вашага ўлюбёнага аўтара, тэкст песні ці прыгожы выраз). Паверце, нават такая дробязь будзе важна для чалавека ў няволі.
✏️ Падзеі са свайго жыцця. Калі чалавек знаходзіцца ў ізаляцыі доўга, то любая вашая гісторыя з жыцця будзе для яго вакенцам ў атачальную рэчаіснасць. Бытавыя пытанні і паўсядзённыя падзеі — усё гэта нашмат лепш за штодзённасць кратаў і камер.
✏️ Важна дзяліцца навінамі. Узгадвайце самыя гучныя і цікавыя падзеі, у залежнасці ад інтарэсаў вашага суразмоўцы.
✍️️ Памятайце, кожны ліст праходзіць цэнзуру. Гэта значыць, што вашыя лісты чытаюць староннія людзі, зацікаўленныя ў тым, каб абмежаваць чалавека ў інфармацыі ці выкарыстаць яе супраць зняволеннага ці нават вас.
Таму старайцеся пазбягаць:
👉️️ рэзкіх выказванняў на вострыя палітычныя тэмы
👉 выказванняў у адрас прадстаўнікоў улады
👉 нецэнзурную лаянку
👉 абмеркаванне акалічнасцяў крымінальнай справы
Датычныя да рэпрэсій
