Крысціна Рухла
Следчая па Гомельскай вобласці і горадзе Гомелі. Саўдзельніца злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі. З'яўлялася следчай у палітзняволеных Паліны Шарэнда-Панасюк, Вікторыі Кульшы, Алены Гнаўк і Вольгі Маёравай па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле 411 — «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы», абвінавачванню, якое часта прымяняецца да зняволеных, што адмаўляюцца супрацоўнічаць з турэмнай адміністрацыяй.
Следчая па Гомельскай вобласці і горадзе Гомелі. Саўдзельніца злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі. З'яўлялася следчай у палітзняволеных Паліны Шарэнда-Панасюк, Вікторыі Кульшы, Алены Гнаўк і Вольгі Маёравай па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле 411 — «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы», абвінавачванню, якое часта прымяняецца да зняволеных, што адмаўляюцца супрацоўнічаць з турэмнай адміністрацыяй.
Спіс рэпрэсаваных
- Аб'яднанні
- Актывісты
Вядомая грамадская дзяячка, якая раней удзельнічала ў Аб'яднанай грамадзянскай партыі, была затрыманая 4 студзеня 2021 года ў межах «справы Аўтуховіча» і абвінавачаная ва ўдзеле ў «тэрарыстычнай арганізацыі», звязанай з падпаламі маёмасці міліцыі. Вольга асуджана за «ўдзел у злачыннай арганізацыі», «замах на захоп улады», «распальванне варожасці», «заклікі да санкцый» і «незаконныя дзеянні са зброяй».
У зняволенні ў палітвязнанкі ўзнікла падазрэнне на дыябет. У сакавіку 2024 года яе паўторна асудзілі за «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі».
- Аб'яднанні
- Актывісты
- Пенсіянеры
Алена з 2020 года падвяргалася сістэматычнаму пераследу па палітычных матывах: яе затрымлівалі і арыштоўвалі па адміністрацыйных артыкулах 17 разоў, а таксама аштрафавалі ўвогуле на 173 базавыя велічыні. У яе доме неаднаразова праводзіліся ператрусы.
У маі 2021 года Алену асудзілі за «ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» — у межах крымінальнай справы, распачатай пасля акцыі пратэсту 13 верасня 2020 года ў Брэсце, дзе ўдзельнікі спявалі песні і вадзілі карагоды, а супраць іх ужылі вадамёт. Па версіі абвінавачання, акцыя парушыла працу транспарту. Яе прыгаварылі да абмежавання волі без накіравання ва ўстанову.
У верасні таго ж года Алену паўторна асудзілі - за «абразу Лукашэнку». Па сукупнасці прысудаў тэрмін склаў тры гады "хатняй хіміі".
У студзені 2022 года яе затрымалі за "парушэнне адбывання пакарання" і прызначылі 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Аднак яна так і не выйшла на волю — яе перавялі ў СІЗА ў межах новай крымінальнай справы, узбуджанай за паклёп на Лукашэнку і дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь. Ужо ў чэрвені яе прыгаварылі да пазбаўлення волі і буйнога штрафу.
У красавіку 2023 года Алену зноў асудзілі па артыкуле «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі». Гэты артыкул часта ўжываюць да зняволеных, якія адмаўляюцца ад супрацоўніцтва з адміністрацыяй, за выдуманыя парушэнні.
Вядома, што да Алены ўвесь час ужываецца фізічны і псіхалагічны ціск. Яе рэгулярна змяшчаюць у ШІЗА і ПКТ, пазбаўляюць амаль усіх перадач, званкоў, спатканняў, а таксама скарацілі атаварку з трох базавых велічынь да адной.
У лютым 2025 года ад Паліны Шарэнда-Панасюк стала вядома, што Алену зноў змясцілі ў ПКТ : «Пасля некалькіх тыдняў у ШІЗА яна была пераведзена ў ПКТ. Гэта 99%, што супраць яе зноў будуць фабрыкаваць 411-ы артыкул».
13.12.2025 года была вызвалена пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Кіта Келлага, і вывезена ва Украіну.
- Аб'яднанні
- Актывісты
- Палітыкі
- Выкладчыкі
- Бацькі непаўнагадовых
Грамадскую актывістку затрымалі 3 студзеня 2021 года ў яе дома пасля таго, як сілавікі выламалі дзверы, правялі ператрус і канфіскавалі частку рэчаў. Паліну асудзілі за "пагрозу прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў" і "абразу прадстаўніка ўлады". Яна адмовілася даваць паказанні як на следстве, так і ў судзе.
У красавіку 2022 года тэрмін Паліны быў павялічаны паводле абвінавачання ў «непадпарадкаванні патрабаванням адміністрацыі калоніі», а ў кастрычніку 2023 года яе зноў асудзілі па гэтым жа артыкуле. Паліна - першая палітвязня жанчына ў Беларусі, асуджаная па гэтым артыкуле. Гэты артыкул прымяняецца да зняволеных, якія адмаўляюцца супрацоўнічаць з адміністрацыяй, часта за меркаваныя парушэнні.
Палітвязень сістэматычна падвяргаюць псіхалагічнаму ціску і фізічнаму гвалту; яе неаднаразова змяшчалі ў ШІЗА, карцэр і ПКТ.
Рада БНР узнагародзіла Паліну Шарэнда-Панасюк ордэнам Пагоні.
У сакавіку 2024 года ў прапагандысцкім сюжэце пра Паліну выпадкова паказалі жоўтую бірку з указаннем даты заканчэння зняволення - 21 траўня. Аднак у гэты дзень яе не выпусцілі, і ёй трэці раз прад'явілі абвінавачанне ў «непадпарадкаванні адміністрацыі калоніі», паводле якога яе зноў асудзілі ў кастрычніку 2024 года.
Выйшла на волю 1 лютага 2025 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання (4 тэрміны запар).
- Аб'яднанні
- Адміністратары TG-каналаў
Вікторыя, адміністратар канала "Кіроўцы 97%", была затрымана 4 лістапада 2020 года ў Мінску супрацоўнікамі ГУБАЗіку і асуджана за "заклікі да масавых беспарадкаў і блакіровак дарог у сувязі з незадаволенасцю ўладай і фальсіфікацыяй выбараў".
У 2022 і 2023 гадах суд двойчы павялічваў ёй тэрмін зняволення, абвінаваціўшы ў "злосным непадпарадкаванні патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы". Вікторыя неаднаразова падвяргалася ціску ў калоніі і была прызнана "злоснай парушальніцай".
У кастрычніку 2024 года ў судзе Рэчыцкага раёна Вікторыю ў трэці раз асудзілі па артыкуле "злоснае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі калоніі" і прыгаварылі яшчэ да аднаго года пазбаўлення волі.
У пачатку 2025 года ад Паліны Шарэнда-Панасюк стала вядома, што Вікторыю і Алену Гнаук змясцілі ў ПКТ: "Пасля некалькіх тыдняў у ШІЗА яны былі пераведзены ў ПКТ. Гэта 99%, што супраць іх зноў будуць фабрыкаваць 411-ы артыкул".
Таксама Паліна дадала: "У Вікторыі Кульшы ўжо, мусіць, адмовілі ныркі. Яна трымала галадоўкі проста месяцамі, адмаўлялася ад вады і пітва. Яна выкрывала сабе вены. Яе кідалі з гэтым у ШІЗА — яна ў ШІЗА выкрывала сабе вены. У ПКТ трымала галадоўкі. Яна адмаўлялася ад дапамогі лекараў".
Вікторыя павінна была выйсці на волю ў красавіку 2025 года пасля заканчэння тэрміну. Але на пачатку месяца яе перавялі ў Гомельскі СІЗА-3 у межах чацвёртай крымінальнай справы па артыкуле "злоснае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі калоніі", і ў чэрвені таго ж года дадалі яшчэ адзін год пазбаўлення волі.
13 снежня 2025 года яна была вызвалена пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Кіта Келага — і вывезена ва Украіну.
