Уладзімір Мікалаевіч Лісіца
Стаць вартаўніком
  • Аб'яднанні
  • Актывісты
Уладзімір Мікалаевіч Лісіца
Палітвязні
Адправіць ліст Банк лістоў 1
У зняволенні: 331 дзень
Родны горад: Лёзна
Дзень народзінаў 16.04.1968
Адрас для лістоў: ПК-22, а/с 20, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, 225295
  • Аб'яднанні
  • Актывісты
Даслаць інфармацыю

Былы "афганец" і чалавек з прынцыповай грамадзянскай пазіцыяй, а яго жонка Аксана Лісіца - дырэктар Высочанскай базавай школы і дэпутат райсавета 28-га склікання. Уладзімір Лісіца нарадзіўся ва Украіне і замест аватаркі на яго старонцы ў «Аднакласніках» - украінскі сцяг. Змест гэтай старонкі, які зараз па большай частцы выдалены, вывучала Лёзненская раённая пракуратура, і яна вырашыла, што «інфармацыйная прадукцыя на персанальнай старонцы "Уладзімір Лісіца" у сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» змяшчае прыкметы дзейнасці, накіраванай на садзейнічанне ажыццяўленню экстрэмісцкай дзейнасці, праходжанне навучання або іншай падрыхтоўкі для ўдзелу ў такой дзейнасці". Паводле следства , Уладзімір Лісіца пакінуў каментары і на адрас яшчэ некалькіх вядомых у Беларусі асоб: "публічна непрыстойныя каментары прагучалі на адрас ваеннага камісара Гомельскай вобласці А. В. Крываносава, дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ А. С. Гайдукевіча, старшыні Глыбоцкага райвыканкама . М.Шубскага і А.Г. Лукашэнка". Паводле судовага прысуду, спадар Лісіца павінен адбыць тры гады ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, а таксама выплаціць 7400 рублёў штрафу і кампенсацыю маральнай школы двум пазоўнікам - Генеральнаму Пракурору Рэспублікі Беларусь А. Шведу і дэпутату Наваполацкага гарадскога Савета дэпутатаў І. Мядзведскаму – па 3 000 рублёў кожнаму.

05.03.2024 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.

Вырак суда 19.12.2023:

3 гады пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Хто яшчэ знаходзіцца ў ИК-22
Дадаць інфармацыю

Пакінуць кантакт

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Прапанаваць працу

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Дадаць аб'яву

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram і опіс аб'явы. Пасля мадэрацыі вашая аб'ява будзе апублікавана на сайце.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Мульцізагрузка 0/0