Саўдзельнік злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі. Лапушынскі Аляксей Антановіч падтрымлівае рэжым Лукашэнкі і палітычна матываваныя рэпрэсіі.
Датычны да вынясення абвінаваўчых прысудаў па палітычна матываваных справах.
Вынес абвінаваўчы прысуд у дачыненні да Уладзіміра Лісіцы па артыкулах 368 і 369 Крымінальнага кодэкса за абразу службовай асобы і Лукашэнкі ў каментарах у сацыяльнай сетцы і прызначыў яму пакаранне ў выглядзе трох гадоў пазбаўлення волі, а таксама пастанавіў выплаціць 7400 рублёў штрафу і кампенсацыю маральнай шкоды двум пракурорам гарсавета Мядзведскаму - па 3000 рублёў кожнаму.

Былы "афганец" і чалавек з прынцыповай грамадзянскай пазіцыяй, а яго жонка Аксана Лісіца - дырэктар Высочанскай базавай школы і дэпутат райсавета 28-га склікання. Уладзімір Лісіца нарадзіўся ва Украіне і замест аватаркі на яго старонцы ў «Аднакласніках» - украінскі сцяг. Змест гэтай старонкі, які зараз па большай частцы выдалены, вывучала Лёзненская раённая пракуратура, і яна вырашыла, што «інфармацыйная прадукцыя на персанальнай старонцы "Уладзімір Лісіца" у сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» змяшчае прыкметы дзейнасці, накіраванай на садзейнічанне ажыццяўленню экстрэмісцкай дзейнасці, праходжанне навучання або іншай падрыхтоўкі для ўдзелу ў такой дзейнасці". Паводле следства , Уладзімір Лісіца пакінуў каментары і на адрас яшчэ некалькіх вядомых у Беларусі асоб: "публічна непрыстойныя каментары прагучалі на адрас ваеннага камісара Гомельскай вобласці А. В. Крываносава, дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ А. С. Гайдукевіча, старшыні Глыбоцкага райвыканкама . М.Шубскага і А.Г. Лукашэнка". Паводле судовага прысуду, спадар Лісіца павінен адбыць тры гады ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, а таксама выплаціць 7400 рублёў штрафу і кампенсацыю маральнай школы двум пазоўнікам - Генеральнаму Пракурору Рэспублікі Беларусь А. Шведу і дэпутату Наваполацкага гарадскога Савета дэпутатаў І. Мядзведскаму – па 3 000 рублёў кожнаму.
05.03.2024 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.