Ян Валер'евіч Папковіч
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 4
У зняволенні: 1198 дзён
Родны горад: Мінск
Дзень народзінаў: 15.07.1992
Знаходзіўся ў: ПК-20ПК-20, 247755, Гомельская вобл., Мазырскі р-н, Міхалкоўскі сельсавет, д.70
Я даслаў!
< 10
Гвалтоўнае перамяшчэнне
Даслаць інфармацыю

У пачатку верасня тэлеграм-канал валанцёрскай ініцыятывы "Спісы затрыманых" апублікаваў інфармацыю аб затрыманні цэлай сям'і: Яна, Анастасіі і Алеся Папковічаў.

У кватэру Яна ўварваўся спецназ. Падчас затрымання сілавікі стрэлам з аўтамата паранілі сабаку, які пачаў на іх брахаць.

Месяц Ян знаходзіўся ў СІЗА КДБ, дзе яго катавалі, і ён ня мог хадзіць. У сюжэтах на БТ Яна паказалі як найміта, які збіраўся ехаць ва Украіну. Вядома, што на судзе Ян сваю віну не прызнаў. Адзін са сведкаў на судзе заявіў, што "на яго аказвалі ціск, і ён падпісваў усё, што скажуць". У якасці доказаў віны Яна следства агучвала ягоныя прыватныя перапіскі з жонкай, а таксама з сябрамі, якія, па версіі следства, служаць ва Украіне ў палку Каліноўскага.

Ян працаваў інкасатарам у "Белгазпрамбанку".

У сакавіку 2024 года і ў красавіку 2025 года Яну двойчы асудзілі па артыкуле "злоснае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі калоніі" і ў суме дадалі яшчэ 1 год пазбаўлення волі да ўжо існуючага прысуду.

13 снежня 2025 года ён быў вызвалены пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Кіта Келага — і вывезены ва Украіну.

Вырак суда 16.05.2023
4 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Апеляцыя 15.08.2023
прысуд пакінуты без змены.
Вырак суда 14.12.2023
3 месяца пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.
Апеляцыя 12.03.2024
прысуд пакінуты без змены.
Вырак суда 14.04.2025
9 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.
Датычныя да рэпрэсій
Дадаць інфармацыю

Пакінуць кантакт

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Прапанаваць працу

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Дадаць аб'яву

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram і опіс аб'явы. Пасля мадэрацыі вашая аб'ява будзе апублікавана на сайце.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Мульцізагрузка 0/0