Выносіць карныя прысуды ў палітычна матываваных справах. Напрыклад, прысудзіла 3 гады калоніі агульнага рэжыму для Ігара Гелохава за паведамленне аб мініраванні і абразе Лукашэнкі.
Сын праваабаронцы Барыса Бухеля, Генадзь, атрымаў адміністрацыйны арышт за рэпост, зроблены паўтара гады таму на момант разгляду справы.
Выязджае на суды ў ІЧУ.
Выносіць карныя прысуды ў палітычна матываваных справах. Напрыклад, прысудзіла 3 гады калоніі агульнага рэжыму для Ігара Гелохава за паведамленне аб мініраванні і абразе Лукашэнкі.
Сын праваабаронцы Барыса Бухеля, Генадзь, атрымаў адміністрацыйны арышт за рэпост, зроблены паўтара гады таму на момант разгляду справы.
Выязджае на суды ў ІЧУ.
У пачатку верасня тэлеграм-канал валанцёрскай ініцыятывы "Спісы затрыманых" апублікаваў інфармацыю аб затрыманні цэлай сям'і: Яна, Анастасіі і Алеся Папковічаў.
У кватэру Яна ўварваўся спецназ. Падчас затрымання сілавікі стрэлам з аўтамата паранілі сабаку , які пачаў на іх брахаць.
Месяц Ян знаходзіўся ў СІЗА КДБ, дзе яго катавалі і ён ня мог хадзіць. У сюжэтах на БТ Яна паказалі як найміта, які збіраўся ва Украіну. Вядома , што на судзе Ян сваю віну не прызнаў. Адзін са сведкаў на судзе заявіў, што "на яго ціснулі, і ён падпісваў усё, што скажуць". У якасці доказаў віны Яна агучваліся яго прыватныя перапіскі з жонкай, а таксама сябрамі, якія, паводле следства, служаць ва Украіне ў паліцы Каліноўскага.
Ян працаваў інкасатарам у "Белгазпрамбанку".
У сакавіку 2024 года Яна асудзілі па арт.411 КК РБ і дадалі яшчэ 3 месяцы пазбаўлення волі да ўжо існуючага прысуду.
3 месяца пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.
Апеляцыя 12.03.2024
невядома.
Вырак суда 14.04.2025
9 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.