Ён вучыўся ў Францыі, у 2007 годзе скончыў Універсітэт Люм'ер Ліён 2. Сваю кар'еру будаваў у сферы высокіх тэхналогій: спачатку амаль сем гадоў адпрацаваў інжынерам у групе кампаній STC, пасля перайшоў у Mobile Service Ltd, дзе займаўся аўдыёвізуальнымі рашэннямі.
З красавіка 2021 гады Юры працаваў інжынерам у кампаніі Netland. Менавіта тут ён удзельнічаў у маштабным дзяржаўным праекце - запуску трэцяй лініі мінскага метро.
Юры знік з сацсетак вясной 2025 года - падобна, што яго арыштавалі і трымалі ў СІЗА да суда.
Вырак суда дата невядомая
невядома гадоў абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Анастасія з мужам да пачатку расійска-ўкраінскай вайны пражывалі ў горадзе Лісічанск Луганскай вобласці Украіны. Судзячы па паведамленнях у сацыяльных сетках, пасля пачатку расійска-ўкраінскай вайны Наста з мужам апынуліся ў Мазыры. Вядома, што там жанчына займалася рамесніцтвам - вырабам дэкаратыўнага мыла ручной працы. На момант рэпрэсіяў Наста мела беларускае грамадзянства.
Аляксандр Русаковіч мае вучоную ступень кандыдата эканамічных навук і званне дацэнта. Ён працаваў загадчыкам сектара кааперацыі ў Рэспубліканскім навуковым унітарным прадпрыемстве "Інстытут сістэмных даследаванняў у АПК Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі". Таксама Аляксандр Русаковіч выкладаў у Беларускім дзяржаўным тэхнічным універсітэце.
Былы следчы. У 2010-м быў прызначаны начальнікам следчага ўпраўлення УУС Магілёўскага аблвыканкама. Пазней яго адправілі працаваць у Следчы камітэт.
Апошняе месца працы - інфармацыйнае агенцтва «Магілёўскія ведамасці». Магчыма , у агенцтве Шышкоў адказваў за бяспеку. У эфіры АНТ сцвярджалі, што Шышкова звольнілі адтуль за палітычныя погляды ў 2023-м.
У сакавіку 2024 года на АНТ паказалі пашпарт "Новай Беларусі", выраблены на імя Шышкова. Аднак дакумент відавочна быў фэйкавым.
Вырак суда 30.10.2025
3 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, 500 базавых велічынь штрафу.
Родам са Жлобіна, апошнім часам пражывала ў Мінску.
Працавала яна ў МТС ды іншых прыватных кампаніях як эканаміст. Апошняе вядомае месца яе працы - кіруючая кампанія холдынгу "Беларуская цэментная кампанія".
Таццяна вядзе актыўнае жыццё. Мяркуючы па яе сацсетках, яна любіць канцэрты і тэатр, удзельнічае ў дабрачынных марафонах, хадзіла на кастынг шоу "Фактар.бай".
У 2022-м Лук'янцава хацела з'ехаць працаваць у Еўразвяз. Разглядала Польшчу і Іспанію. Але ў выніку засталася ў Беларусі.
Вырак суда 21.08.2025
5 гадоў абмежаванні волі без накіравання, 500 базавых велічынь штрафу.
Далучайся да нашай супольнасці
👉 Будзь на перадавой лініі дапамогі, атрымлівай эксклюзіўныя навіны і дзяліся сваёй падтрымкай.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.