Насту разам з мужам Дзмітрыем абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі пратэсту 23 жніўня 2020 года. За месяц да суда Наста нарадзіла чацвёртае дзіця. Пракурор запытаў 1,5 гады калоніі абодвум мужам. Запытаныя пракурорам тэрміны сталі моцным ударам для сямейнай пары, а таксама выклікалі абурэнне ў беларускага грамадства. Суддзя прысудзіла Насці 3 гады "хатняй хіміі".
Па дадзеных праўладных каналаў затрымана за ўдзел у акцыях пратэсту, таксама яе абвінавачваюць у тым, што яна нібыта зарэгістравалася ў плане "Перамога".
Вырак суда 14.11.2022:
3 гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Казлоўскі 27 верасня 2020 года на праспекце Незалежнасці ў Менску «стаяў у счэпцы локцямі ў першым радзе» грамадзян, якія ішлі па праезнай частцы. У выніку гэтага, паводле версіі следства, быў блакіраваны рух грамадскага транспарту і адбыўся збой у яго працы.
У выніку суд прысудзіў Аляксандру пазбаўленне свабоды. Суддзя патлумачыла сваю пазіцыю па Казлоўскім тым, што раней ён прыцягваўся да крымінальнай адказнасці і "шэраг злачынстваў учыніў у стане алкагольнага ап'янення".
04.04.2023 вызвалены па заканчэнні тэрміна пакарання.
Арцёма прызналі вінаватым у тым, што, паводле матэрыялаў абвінавачання, у ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года ў Мінску, падчас несанкцыянаванага масавага мерапрыемства, ён выходзіў на праезную частку, блакіраваў рух транспарту, выкрыкваў лозунгі і не падпарадкоўваўся законным патрабаванням улады.
Акрамя таго, 1 студзеня 2022 года, знаходзячыся ў нецвярозым стане ў грамадскім месцы, ён беспадстаўна прымяніў гвалт да іншага мужчыны. Арцёма прыгаварылі да абмежавання волі з накіраваннем.
У кастрычніку 2023 г. адбыўся разгляд справы аб узмацненні рэжыму; прычыны і вынік пасяджэння невядомы.
Выйшаўна волюў пачатку 2026г.
Вырак суда 05.07.2022
4 гады 6 месяцаў абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Андрэя асудзілі ў лістападзе 2022 года ў межах крымінальнай справы па артыкуле "Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх" за ўдзел у паслявыбарных акцыях пратэсту, якія праходзілі ў Мінску ў 2020 годзе.
Па падліках праваабаронцаў выйшаў на волю восенню 2025 года.
Вырак суда 18.07.2022
3 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.