Сяргей быў асуджаны ў межах крымінальнай справы, узбуджанай па падзеях 1 лістапада 2020 года, калі праходзіла акцыя пратэсту – шэсце ў Курапаты ў Менску.
Вызвалены ў лістападзе 2023 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда 10.02.2021
3 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Аляксандр быў затрыманы ў межах крымінальнай справы, узбуджанай пасля акцыі пратэсту, якая праходзіла ў Пінску ў ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года супраць фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах. Яго асудзілі за ўдзел у "масавых беспарадках".
Быў вызвалены ў снежні 2024 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Сяргей быў затрыманы ў межах крымінальнай справы, узбуджанай пасля акцыі пратэсту, якая праходзіла ў Пінску ў ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года супраць фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах. Яго асудзілі за ўдзел у "масавых беспарадках".
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены ў снежні 2024 года, поўнасцю адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Аляксандр быў затрыманы ў межах крымінальнай справы, узбуджанай пасля акцыі пратэсту, якая праходзіла ў Пінску ў ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года супраць фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах. Яго асудзілі за ўдзел у "масавых беспарадках".
У чэрвені 2025 года выйшаў на волю, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Віктар быў асуджаны за ўдзел у акцыі пратэсту, якая праходзіла 9 жніўня 2020 г. у Маладзечне супраць вынікаў выбараў.
Паводле тэксту абвінавачання, падчас вячэрняй акцыі пратэсту ён груба парушаў грамадскі парадак, а менавіта: "размахваў рукамі, уключаў гучную музыку на магнітафоне, ствараў штучнае асвятленне ліхтарыкам".
На судзе сваёй віны не прызнаў.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены ў сакавіку 2023 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда 22.02.2021
2 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Ілля быў затрыманы і асуджаны па артыкуле "удзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак" за ўдзел у акцыі пратэсту, якая праходзіла 23 верасня 2020 года ў Мінску. Яго абвінавацілі ў тым, што ён нібыта блакаваў дарогу і тым самым перашкаджаў руху транспарту. Суд прызначыў пакаранне ў выглядзе абмежавання волі.
У лістападзе 2022 года мера стрымання была больш жорсткай, і яго перавялі ў калонію.
Вызвалены ў траўні 2023 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда 29.12.2020
3 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Леў быў затрыманы ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай пасля стыхійных акцый пратэсту, якія прайшлі 10 жніўня 2020 года ў Брэсце супраць фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах. Яго асудзілі за ўдзел у "масавых беспарадках".
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены ў красавіку 2024 года, поўнасцю адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Іван быў затрыманы ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай пасля стыхійных акцый пратэсту, якія прайшлі 10 жніўня 2020 года ў Брэсце супраць фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах. Яго асудзілі за ўдзел у "масавых беспарадках".
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены ў кастрычніку 2024 года, поўнасцю адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Павел быў затрыманы ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай пасля стыхійных акцый пратэсту, якія прайшлі 10 жніўня 2020 года ў Брэсце супраць фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах. Яго асудзілі за ўдзел у "масавых беспарадках". Да затрымання Павел займаўся дызайнам адзення і валанцёрскай дзейнасцю, падтрымліваючы людзей з інваліднасцю і дзяцей у дзіцячых дамах.
Вызвалены ў лістападзе 2023 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вячаслаў быў асуджаны за ўдзел у акцыі пратэсту, якая прайшла 22 лістапада 2020 года ў Менску, нягледзячы на тое, што ўжо адбываў за гэта адміністрацыйны арышт.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены вясной 2023 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда 25.03.2021
2 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.