На праўладным канале паказана затрыманне мужчыны - на вуліцы да яго ззаду падбягаюць трое сілавікоў і кладуць на асфальт тварам уніз. На відэа Якавенка кажа, што 10 жніўня 2020 года быў на праспекце Машэрава ў Брэсце. Знаходзіўся там разам са знаёмым Ігарам Сарокіным (быў затрыманы ў лютым пасля вяртання з Польшчы).
Па падліках праваабаронцаў выйшаў на волю ў канцы траўня 2025 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
На "пакаяным відэа" на праўладным канале мужчына кажа , што раней яго арыштоўвалі на 10 сутак па артыкуле аб распаўсюджванні "экстрэмісцкіх матэрыялаў" (ч. 2 арт. 19.11 КаАП). На гэты раз яго затрымалі за тое, што ён разам са сваімі сябрамі ў 2020 годзе стаяў на праезнай частцы і "запускаў салюты ў супрацоўнікаў".
Затрыманы па крымінальнай справе аб масавых беспарадках 10.08.2020
Вырак суда 12.09.2024
1 год 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Юры - машыніст кацельні. Яго прызналі вінаватым у тым, што ў лютым 2024 года ён паспрабаваў збіць з крамы дзяржаўны сцяг. Мужчына нібыта "нанёс не менш за два ўдары па дрэўку". Калі яму не ўдалося збіць сцяг, прынёс з дому драўляную лесвіцу, ускарабкаўся па ёй, схапіў рукамі дрэўка сцяга і пацягнуў уніз: з-за гэтага дрэўка зламалася. Паводле абвінавачання, далей Томашаў "нядбайна змяў палотнішча сцяга, абматаўшы яго на дрэўцы" і аднёс яго ў сваю адрыну, дзе і захоўваў у мяшку, пакуль яго не дасталі супрацоўнікі міліцыі.
Томашаў прызнаў віну. Ён расказаў, што ўбачыў сцяг і вырашыў забраць яго сабе. Яго прызналі вінаватым і прыгаварылі да трох месяцаў арышту.
Яўген быў асуджаны вясной 2024 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкулах "распальванне варожасці" і "крадзеж", і прыгавораны да пазбаўлення волі ў калоніі.
Вызвалены пасля адбыцця прызначанага судом тэрміну пакарання.
Вырак суда 18.04.2024
невядома гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Сяргей — прадпрымальнік. З 2022 года неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці па артыкуле "распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў" за перасылку ў Telegram навін з канала NEXTA і лайк супольнасці "STOP LUKA" у сацсетцы "Аднакласнікі".
Пасля выбараў, якія прайшлі ў Беларусі ў жніўні 2020 года, Сяргей размясціў у тэлеграм-канале "Чыгуначнікі Беларусі" (пасля прызнаным экстрэмісцкім) заклік спыняць цягнікі на чыгунцы з мэтай дэстабілізацыі эканамічнай сітуацыі ў краіне. У сувязі з гэтым ён быў затрыманы, а ў красавіку 2024 года асуджаны і прыгавораны да пазбаўлення волі.
Восенню 2025 года ён быў вызвалены, цалкам адбыўшы назначаны судом тэрмін пакарання.
Вырак суда 11.04.2024
2 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Уладзіслаў быў асуджаны ў красавіку 2024 года па артыкуле "арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх" за ўдзел у паслявыбарчай акцыі пратэсту, якая праходзіла ў Брэсце з 10 на 11 жніўня 2020 года.
Вызвалены восенню 2025 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Арцём быў асуджаны ў красавіку 2024 года па артыкуле "арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх" за ўдзел у паслявыбарчай акцыі пратэсту, якая праходзіла ў Брэсце з 10 на 11 жніўня 2020 года. Вядома, што яго затрымлівалі ў жніўні 2020 года і на той момант ён быў непаўналетнім.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены зімой 2025 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.