Іван скончыў Мінскі дзяржаўны машынабудаўнічы каледж у 1996 годзе. Доўгі час Іван займаўся арганізацыяй і правядзеннем свят, быў заснавальнікам мінскай студыі "МіФ". На яго рахунку сотні вяселляў, выпускных вечароў і карпаратываў. У яго было ІП у сферы фатаграфіі, якое з 2018 года знаходзіцца ў працэсе ліквідацыі.
Пазней Іван яшчэ заняўся фермерствам. Ён пачаў разводзіць птушку і прадаваць мяса індычкі на мінскай Камароўцы.
Таксама ён займаецца музыкай: сам прыдумляе і запісвае трэкі, а таксама робіць аранжыроўкі трэкаў і біты для іншых музыкаў. Удзельнічаў у музычным праекце "Белы і Каранцін".
19.03.2026 быў памілаваны пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла (у ліку групы зняволеных з 235 чалавек, пакінутых у РБ).
Вырак суда 17.10.2025
3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Віктар мае вялікі досвед працы аператарам лазернага і фрэзернага абсталявання. У апошнія гады займаўся распрацоўкай кампутарных гульняў, ствараючы прыстасаваныя гульні і моды для Dota 2.
У лютым 2025 года ён быў затрыманы і ўлетку таго ж года асуджаны па артыкуле «заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь» за каментары ў інтэрнэце.
13 снежня 2025 года ён быў вызвалены пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла — і вывезены ва Украіну.
Андрэй Арол знаходзіцца ў СІЗА №7 г.Брэста. Прычынай арышту стаў ці то лайк, ці тое каментар у інтэрнэце пасля нападу Расіі на Украіну.
З 18 чэрвеня 2025 года перасталі працаваць магазіны 52-гадовага прадпрымальніка Андрэя Арла, дзе прадаваліся дзіцячыя цацкі, адзенне, веласіпеды і іх рамонт. Прычынай прыпынення працы стаў арышт уладальніка магазінаў.
Затрыманне Ірыны адбылося 25 чэрвеня 2025 года. На выхадзе з анкадыспансера да жанчыны выскачылі некалькі чалавек у поўнай экіпіроўцы і з дубінкамі і схапіўшы, змясцілі ў свой мікрааўтобус. Гэта адбывалася на вачах пацыентаў і медперсаналу, які працуе ў анкадыспансеры.
Ірына мае складаную форму лімфомы і ў цяперашні час праходзіла хіміятэрапію. Адсутнасць належнага лячэння можа прывесці ў тым ліку і да смерці пацыенткі. Ірыну Левіну карнікі затрымалі ў сувязі з нейкай палітычна матываванай справай. Хутчэй за ўсё, затрыманне выконвалі супрацоўнікі ГУБАЗіКу. Сутнасць абвінавачанняў пакуль невядомая.
Утрымліваласяў СІЗА№3. Па стане на жнівень 2025 г. Ірыне змянілі меру стрымання, і яна не ўследчымізалятары .
Вырак суда дата невядомая
невядома гадоў абмежаванні волі без накіравання, 500 базавых велічынь штрафу.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.