Згодна з абвінавачаннем, мужчына меў намер на публічную абразу прадстаўніка ўлады, у сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў. У адным з Telegram-каналаў, прызнаных экстрэмісцкім, ён размясціў каментар у адрас міліцыянера аддзела ўнутраных спраў Бярозаўскага райвыканкама.
Эдуард пакінуў каментар у "Аднакласніках" пад выявай на старонцы Вольгі Карач. Малюнак, акрамя фота Вольніча, утрымліваў тэкст: "Гэты я спрытна прыціснуў да тратуара галаву мірнага дэманстранта падчас затрымання. Ігар Вольніч. Інспектар ДПС АДАІ РУУС г. Ганцавічы". Пад абразай : "Давайце дапаможам яму стаць знакамітым на ўсю краіну". Пад публікацыяй было 1788 каментароў.
8 верасня 2021 года суд Маладзечна і Маладзечанскага раёна вынес прысуд медбрату Цімошчане, які працуе гарадской паліклініцы і мае інваліднасць па зроку. Ён выступаў за паралімпійскую зборную Беларусі.
Паводле матэрыялаў абвінавачання, у перыяд з 18 жніўня па 1 верасня Гапонік публічна абразіла прадстаўніка ўлады, прапаршчыка роты АМАП Мінгарвыканкама Савіча ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў, а менавіта – прадставіла яго ва зневажальным становішчы ў “Аднакласніках” на старонцы Пятра Зіневіча, апублікаваўшы каментар "Смерць", які палічылі абразлівым.
Згодна з абвінавачаннем, 22 чэрвеня 2020 года Аляксандр Васейкін са свайго мабільнага тэлефона, "маючы намер абразіць прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў", са старонкі Вольгі Карач у сацыяльнай сетцы "Аднакласнікі" пад фатаграфіяй супрацоўніка МУС, які затрымлівае ўдзельніка у перадвыбарчы перыяд, "размясціў аднаслоўны абразлівы каментар". Ужыў яго двойчы, сваёй пасадай "негатыўна ацэньваў дзеянні" пацярпелага старшага лейтэнанта ДАІ Ігара Вольніча.
Па матэрыялах следства, Арцём Барашка ў сацыяльнай сетцы “Аднакласнікі” з дапамогай мабільнага тэлефона размясціў пад фота каментар абразлівага зместу: “п…р”. На фатаграфіі, якая ў свой час нарабіла шмат шуму ў інтэрнэце, пацярпелы цісне каленам аднаго з пратэстуючых у раёне шыі. Арцёму Барашку 37 гадоў. Ён працуе ў адным з лакаматыўных дэпо машыністам цягніка на Беларускай чыгунцы.
Настаўніца агл мовы гімназіі № 4 г. Баранавічы. Асуджаная за каментар пад фота супрацоўніка МУС Вадзіма Якімчыка ў тэлеграм-канале "Карнікі Беларусі" : "..а з гэтым чмом я ў маладосці гуляла..." Марыя знаходзіцца ў дэкрэтным водпуску па доглядзе дзіцяці.
Жыхар Баранавічаў. Змітра асудзілі за абразлівы каментар, які ён пакінуў пад пастом Вольгі Карач з фота супрацоўніка міліцыі - старшага ўчастковага інспектара Першамайскага раёна Бабруйска Андрэя Камара.
Згодна з версіяй абвінавачання, 19 снежня 2020 года з 16:00 да 17:00 знаходзячыся ў Мінску ў Першамайскім раёне Юлія Кукса маючы намер на публічную абразу прадстаўніка ўлады, выставіла Касьянчык у вачах грамадскасці ў зневажальным становішчы. чаце «Партызаны». Каментарый быў пакінуты пад паведамленнем з асабістымі дадзенымі Аліны Касьянчык і інфармацыі пра суд за надпіс "Не забудзем!" Не даруем!»
Анастасія была асуджаная за «ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» у межах крымінальнай справы, распачатай пасля акцыі пратэсту — Марша герояў, які прайшоў 13 верасня 2020 года ў Менску.
40-гадовы экс-супрацоўнік АМАПу. Ён прыняў рашэнне звольніцца са службы яшчэ ў 2010 годзе - пасля падзей на выбарах. Афіцыйна сыйсці са службы яму ўдалося толькі ў 2012 годзе.
Быў затрыманы 17 жніўня дома ў аграгарадку Хацежына. Пасля затрымання супрацоўнікі ГУБАЗіК запісалі "пакаянае" відэа з былым супрацоўнікам АМАПа, дзе ён прызнаецца, што 9-11 жніўня мінулага года "знаходзіўся ў счэпцы з мэтай супрацьдзеяння супрацоўнікам правапарадку". Пры гэтым прапагандысцкія тэлеграм-каналы паднеслі інфармацыю аб ягоным затрыманні як аб пераследзе тых, хто звольніўся з дзяржслужбы ў знак пратэсту ў 2020 годзе: "Спаліў службовае пасведчанне і пайшоў на масавыя беспарадкі". Хаця насамрэч Клімовіч звольніўся з АМАПу за 8 гадоў да таго.
2 верасня 2024 года ў судзе мінскага раёна пройдзе пасяджэнне "Аб замене абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу"
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.