Алег Буяк - былы прафесійны хакеіст. У маладым узросце ён быў перспектыўным спартсменам - выступаў за зборную Беларусі 18-гадовых і 20-гадовых, удзельнічаў у чэмпіянаце свету. Буяк гуляў за бабруйскі клуб «Дынама-Шыннік», гродзенскі «Нёман», жлобінскі «Металург» і «Ліду». У 2017 годзе скончыў кар'еру.
Была затрымана ў чэрвені 2024 года і асуджана па адміністрацыйным артыкуле (ч. 2 арт. 19.11 КаАП РБ - Распаўсюджванне, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую дзейнасць). Пасля гэтага на Алену была заведзена крымінальная справа.
Дзмітрый - адзін з самых публічных беларускіх аўдытараў. У 2013-2020 гадах працаваў у аўдытарскай кампаніі KPMG, з 2020 года кіруе аўдытарскай кампаніяй IQT. Актыўна дае каментарыі, праводзіць семінары і трэнінгі.
На сайце Эканамічнага факультэта БДУ яго называюць сярод славутых выпускнікоў. Дзмітрый актыўна абнаўляў свае сацсеткі, аднак тры месяцы таму знік з іх. 30.01.2025 г. над ім пачаўся суд за ўдзел у акцыях пратэсту 2020 года.
Алег, прадпрымальнік, кіраваў фірмай «Уладкос», якая займалася вырошчваннем агародніны, насення і расады, а таксама быў дырэктарам «Белбаскітлід», якая вырабляе драўляную тару ў Іўі Гродзенскай вобласці.
У лютым 2025 года яго асудзілі па артыкулах «стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім», «распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай ці іншай сацыяльнай варожасці ці варожасці» і «заклікі да санкцый», прыгаварыўшы да пазбаўлення волі.
13 снежня 2025 года ён быў вызвалены пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла — і вывезены ва Украіну.
Вырак суда 13.02.2025
3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Андрэй да затрымання жыў і працаваў у Еўропе. Быў затрыманы ў студзені 2025 года ў межах крымінальнай справы, узбуджанай па шэрагу артыкулаў, у тым ліку «абраза прадстаўніка ўлады» і «дыскрэдытацыя Беларусі», і ў жніўні таго ж года асуджаны за каментары ў сацыяльных сетках.
Вызвалены 20 сакавіка 2026 года ў рамках памілавання пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла.
Вырак суда 15.08.2025
3 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, 600 базавых велічынь штрафу.
Хутчэй за ўсё Аляксандр Барысаў гэта пошукавік пошукавага атрада "Разведчыкі воінскай славы" з Наваполацка. У яго цалкам супадае ПІБ з дадзенымі абвінавачанага і яго старонка ў facebook не абнаўляецца са жніўня 2023 года. Пра пошукавую дзейнасць наваполацкага актывіста не раз расказвала як мясцовая прэса, так і рэспубліканская.
Былая прафесійная баскетбалістка. Яна была чэмпіёнкай Беларусі ў 2002 годзе, а таксама дзесяць разоў выйгравала сярэбраныя і бронзавыя медалі чэмпіянату Беларусі.
Пасля заканчэння кар'еры ў 2007 годзе Лапухіна стала выкладаць у Беларускім дзяржаўным універсітэце фізічнай культуры. Таксама яна займаецца трэнерскай дзейнасцю.
Эліну будуць судзіць за ўдзел у акцыях пратэсту 2020 года.
Вырак суда 23.01.2025
невядома.
Далучайся да нашай супольнасці
👉 Будзь на перадавой лініі дапамогі, атрымлівай эксклюзіўныя навіны і дзяліся сваёй падтрымкай.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.