- Аб'яднанні
- Замежныя грамадзяне
Наканісі Масатосі з'яўляецца грамадзянінам Японіі. Чацвёртага верасня 2024 г. стала вядома, што ёнзатрыманы ў Беларусі. Яго затрымалі яшчэ ў ліпені 2024 года, але падрабязнасці яго пераследу расказалі толькі зараз у сюжэце БТ. Наканісі ўтрымліваецца ў СІЗА КДБ па абвінавачанні ў "агентурнай дзейнасці" (арт. 358-1 КК). Грамадзяніну Японіі ў Беларусі пагражае да сямі гадоў калоніі.
Адразу пасля выхаду сюжэту на БТ Токіа заявіла пратэст у МЗС Беларусі. Генеральны сакратар Кабінета міністраў Японіі Есімаса Хаясі заявіў, што змест праграмы парушае правы чалавека.
13.12.2025 года быў вызвалены пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла, і вывезены ў Літву.
Уладзіслаў, HR IT-кампаніі PandaDoc, быў затрыманы 2 верасня 2020 г. у офісе кампаніі супрацоўнікамі Дэпартамента фінансавых расследаванняў па абвінавачванні ў махлярстве.
Пасля падзей жніўня 2020 года заснавальнік PandaDoc Мікіта Мікада запусціў ініцыятыву Protect Belarus для падтрымкі звольненых супрацоўнікаў сілавых структур, якія адмовіліся выконваць незаконныя загады. Ініцыятыва атрымала больш за 500 заявак і прыцягнула грамадскую ўвагу.
Быў вызвалены ў кастрычніку 2020 года пад падпіску аб нявыездзе.
- Аб'яднанні
- Прадпрымальнікі
- IT-спецыялісты
Зміцер, дырэктар IT-кампаніі PandaDoc, быў затрыманы 2 верасня 2020 гады ў офісе кампаніі па абвінавачванні ў махлярстве супрацоўнікамі Дэпартамента фінансавых расследаванняў.
Пасля падзей жніўня 2020 года заснавальнік PandaDoc Мікіта Мікада запусціў ініцыятыву Protect Belarus для падтрымкі звольненых супрацоўнікаў сілавых структур, якія адмовіліся выконваць незаконныя загады. Ініцыятыва атрымала больш за 500 заявак і прыцягнула грамадскую ўвагу.
Быў вызвалены з-пад варты 13 кастрычніка 2020 года: меру стрымання спачатку змянілі на хатні арышт, а потым - на падпіску аб нявыездзе.
Удзельніца нацыянальных, міжнародных і персанальных выставак. Член Саюза мастакоў Рэспублікі Беларусь. Работы мастачкі знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, галерэі Webkunsthaus ФРГ, прыватных калекцыях ЗША, Італіі, Францыі, Расіі, Галандыі, Ірландыі, Польшчы, Японіі, Грэцыі, Ізраіля, Іспаніі, Швейцарыі, Украіны, Чэхіі, Літвы, Аўстраліі, Германіі.
Рымашэўскага і яго жонку Людміла Шчамялёву затрымалі прыкладна ў пачатку кастрычніка 2024 года і праз два тыдні яны так і не выйшлі на волю.
Была вызвалена разам з мужам па адбыцці тэрміну пакарання, прызначанага судом.
- Аб'яднанні
- Пенсіянеры
У 1987 годзе скончыў Акадэмію мастацтваў у Менску. З 1982 г. удзельнік нацыянальных і міжнародных выставак. Карціны знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, у Мастацкім фондзе Рэспублікі Беларусь, у галерэі Webkunsthaus ФРГ, у галерэі Schaer und Wildbolc Швейцарыя, а таксама ў прыватных калекцыях у Англіі, Аўстраліі, Аўстрыі, Даніі, Германіі, Літвы, Галандыі, Францыі і, Іспаніі. Італіі, Японіі, Украіны, ЗША, Кітая, Чэхіі, Сірыі, Лівана.
Рымашэўскага і яго жонку Людміла Шчамялёву затрымалі прыкладна ў пачатку кастрычніка 2024 года і праз два тыдні яны так і не выйшлі на волю.
Быў вызвалены разам з жонкай па адбыцці тэрміну пакарання, прызначанага судом.
- Аб'яднанні
- Спартсмены
Паводле паведамлення суда, сутнасць абвінавачання заключалася ў тым, што людзі 10 жніўня 2020 года ў Брэсце "выкрыквалі лозунгі, дэманстравалі палотны бел-чырвона-белага колеру, наўмысна перашкаджалі руху транспартных сродкаў і нармальнаму функцыянаванню прадпрыемстваў" . Гэтым яны нібыта груба парушалі грамадскі парадак. Мужчына казаў на відэа аб затрыманні, што з'яўляецца прафесійным шахматыстам, уваходзіць у 30 лепшых шахматыстаў Беларусі.
Па падліках павінен быў выйсці на волю 3 кастрычніка 2025 г.
Паводле паведамлення суда, сутнасць абвінавачання заключалася ў тым, што людзі 10 жніўня 2020 года ў Брэсце "выкрыквалі лозунгі, дэманстравалі палотны бел-чырвона-белага колеру, наўмысна перашкаджалі руху транспартных сродкаў і нармальнаму функцыянаванню прадпрыемстваў" . Гэтым яны нібыта груба парушалі грамадскі парадак.
Па падліках павінен быў выйсці на волю 4 лістапада 2025 г.
Паводле паведамлення суда, сутнасць абвінавачання заключалася ў тым, што людзі 10 жніўня 2020 года ў Брэсце "выкрыквалі лозунгі, дэманстравалі палотны бел-чырвона-белага колеру, наўмысна перашкаджалі руху транспартных сродкаў і нармальнаму функцыянаванню прадпрыемстваў" . Гэтым яны нібыта груба парушалі грамадскі парадак.
Па падліках выйшаў на волю 2 ліпеня 2025 г.
- Аб'яднанні
- Спартсмены
Дзмітрыю Буланаву 32 гады. Ён з Брэста і ўсё жыццё займаўся шахматамі. Цяпер займае 28-е месца сярод усіх беларускіх ігракоў і мае званне майстра FIDE.
У 2020-м Зміцер з калегамі стварылі гурт «Свабодныя шахматысты Беларусі» і пачалі выступаць пад бел-чырвона-белым сцягам. Разам з камандай, у якую ўваходзяць адны з наймацнейшых беларускіх шахматыстаў, двойчы выйгралі шахматную Бундэслігу.
У ліпені 2023 года Дзмітрыя затрымаў ГУБАЗіК. Яму ставяць у віну ўдзел у пратэстах, рэгістрацыю ў плане «Перамога» і перасылку экстрэмісцкіх матэрыялаў (але часта сілавікі прымушаюць людзей агаворваць сябе на камеру). Мужчыну адпусцілі праз тры дні знаходжання ў ІЧУ пад падпіску аб нявыездзе.
Выйшаў на волю ў лістападзе 2025 г.
Набліжаны да сілавікоў тэлеграм-канал апублікаваў відэа з затрыманым за ўдзел у пратэстах інжынерам гатэля "Мінск".
На відэа мужчына кажа , што прытрымліваўся ідэй нацызму, у гаражы павесіў партрэт Гітлера, а пасля правядзення "выхаваўчай" гутаркі яго знішчыў. Таксама ён паведаміў, што 16 жніўня 2020 года ўдзельнічаў у акцыі пратэсту.
У якім статусе знаходзіцца затрыманы і па якім артыкуле яго абвінавачваюць - невядома.
- Аб'яднанні
- Прадпрымальнікі
- Бацькі непаўнагадовых
- Сфера паслуг
- IT-спецыялісты
Арцём быў затрыманы ў лютым 2024 года і асуджаны па артыкуле аб "фінансаванні дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання". Да суда ўтрымліваўся ў СІЗА.
Ён мае дзве вышэйшыя адукацыі, працаваў праграмістам, займаўся фотаздымкам і валодаў фірмай па арэндзе фота- і відэаабсталявання.
Цяпер вядома, што ён зноў пераследуецца ў сувязі з новай крымінальнай справай па артыкуле "арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх".
- Аб'яднанні
- Ваенныя
- Пенсіянеры
Ваенны пенсіянер, падпалкоўнік запасу, які служыў у ракетных войсках стратэгічнага прызначэння, былы выкладчык Ваеннага вучылішча, партыец "Народнай Грамады".
Падчас прэзідэнцкай выбарчай кампаніі ў 2020 г. Якушкова двойчы судзілі "за ўдзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах" - за ўдзел у пікетах па зборы подпісаў за Святлану Ціханоўскую, абодва разы суд караў мужчыну "суткамі".
Выйшаў на волю вясной 2026 г.
Аляксандр быў асуджаны восенню 2024 года па артыкуле "арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх" і прыгавораны да абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Вызвалены 20 сакавіка 2026 года ў рамках памілавання пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла.
