Лідэр ліквідаванай партыі "Зялёныя". Зміцер Кучук быў затрыманы каля расейскай амбасады, куды палітык прыйшоў каб ускласці кветкі, наконт забойства Аляксея Навальнага. Спрабаваў зарэгістравацца падчас кампаніі “безвыходнасці”, рабіў намаганні распачаць кампанію па зборы подпісаў за вызваленне палітвязняў.
Дзмітрый Кучук стаў сёмым зняволеным за краты лідэрам партыі "Зялёныя".
1 верасьня 2025 года стала вядома, што 52 вязьні беларускага рэжыму прымусова перамясцілі на тэрыторыю Літвы. Сярод іх ёсць і грамадзяне еўрапейскіх краін. Сярод вызваленых Дзмітрый Кучук.
Вырак суда 24.12.2024
6 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, 500 базавых велічынь штрафу.
Марыя была асуджаная ў красавіку 2024 года па артыкуле «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх» за ўдзел у паслявыбарчай акцыі пратэсту, якая праходзіла ў Брэсце з 10 на 11 жніўня 2020 года.
Віталь быў затрыманы на працоўным месцы супрацоўнікамі ГУБАЗіК у межах крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх». Падчас затрымання і допыту да яго прымяняліся фізічная сіла і псіхалагічны ціск.
У красавіку 2024 года Віталя асудзілі за ўдзел у паслявыбарчай акцыі пратэсту, якая праходзіла ў Брэсце з 10 на 11 жніўня 2020 года.
Вызвалены ў лістападзе 2024 года ў рамках памілавання.
Уладзіслаў быў асуджаны ў красавіку 2024 года па артыкуле "арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх" за ўдзел у паслявыбарчай акцыі пратэсту, якая праходзіла ў Брэсце з 10 на 11 жніўня 2020 года.
Вызвалены восенню 2025 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Арцём быў асуджаны ў красавіку 2024 года па артыкуле "арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх" за ўдзел у паслявыбарчай акцыі пратэсту, якая праходзіла ў Брэсце з 10 на 11 жніўня 2020 года. Вядома, што яго затрымлівалі ў жніўні 2020 года і на той момант ён быў непаўналетнім.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены зімой 2025 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Начальніка аддзела перавозак аднаго з дзяржаўных прадпрыемстваў.
Васіля затрымалі ў сярэдзіне лютага 2024 года, да суда знаходзіўся пад падпіскай аб нявыездзе.
Паводле матэрыялаў справы ў перыяд часу з 10.08 па 20.10 гадзін 16 жніўня 2020 года, ён прыняў удзел у Маршы свабоды, "знаходзячыся на тэрыторыі Мінска, у тым ліку на праезнай частцы дарог і тратуарах праспектаў Незалежнасці і Машэрава, вуліц Свярдлова і Маскоўскай, Васіль Лось парушаў грамадскі парадак. " .
Таксама пры аглядзе яго "Telegram-канала" былі выяўлены заклікі да ўдзелу ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.