Жанчыну абвінавацілі ва ўдзеле ў Маршы адзінства шостага верасня 2020 года ў Мінску і выхадзе на праезную частку. Яе апазналі па фатаграфіях і відэа іншага ўдзельніка акцыі Ульданава, які выгрузіў іх з тэлефона на жорсткі дыск. Жанна поўнасцю прызнала сваю віну.
З 25 студзеня па 1 лютага 2024 года жанчына знаходзілася пад вартай. Пазней да суда - пад закладам памерам 12 000 рублёў.
Жанна Дудзінская мае сярэдне-спецыяльную адукацыю і працуе медсястрой у прыватным прадпрыемстве "Гематэст".
Вырак суда 01.03.2024:
2,5 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Па матэрыялах абвінавачання 37-гадовы Ілля Булье, 23 жніўня 2020 года, знаходзячыся на тэрыторыі горада Мінска, прыняў удзел масавай акцыі пратэсту на праспекце Незалежнасці, парушаў грамадскі парадак, блакіраваў і заступаў шлях транспартным сродкам, што пацягнула парушэнне працы грамадскага транспарту.
Іллю затрымлівалі таксама 19 кастрычніка 2020 г. за ўдзел у аналагічнай акцыі.
Паводле версіі абвінавачання , Уладзіміру "было дакладна вядома аб правядзенні пасля 9 жніўня 2020 года несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў у г. Мінску, у якіх ён прыняў удзел 11, 18 і 25 кастрычніка, а таксама 1 лістапада 2020 года". Прымаючы актыўны ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах, ён неаднаразова выходзіў на праезную частку дарогі і здзяйсняў відэаздымку на мабільны тэлефон, суправаджаючы яе сваімі каментарамі. Відэазапісы, якія ён захоўваў на кампутары па месцы жыхарства, сталі адным з доказаў яго вінаватасці.
Паводле легенды прапаганды, яна "стукалася ў зачыненыя дзверы пасля заканчэння галасавання, а пасля пераслала відэа экстрэмісцкаму рэсурсу".
Алена на відэа на праўладным канале кажа, што даслала відэа знаёмай, якая жыве за мяжой, а далейшы лёс файла ў невядомы.
Родам Алена з Магілёва, але вучылася ў Мінску на архітэктурным факультэце БНТУ. Некаторы час працавала архітэктарам, а потым стала мастачкай. Яна робіць розныя ўпрыгожванні і посуд з керамікі, а таксама займаецца каліграфіяй і роспісам.
Вырак суда 29.05.2024
1 год 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Затрымалі Уладзіслава за ўдзел у пратэстах у Мінску ў 2020 годзе, відэа з ім 19.02.2024 апублікаваў праўладны канал.
Улад працаваў лекарам, у 2020 годзе - скончыў шосты курс БДМУ.
На праўладным відэа мінчук кажа пра тое, што браў удзел у пратэстах у 2020 годзе і зараз "панясе за гэта адказнасць". Аўтары праўладнага канала таксама дэманструюць фота, на якім мінчанін стаіць на праезнай частцы на праспекце Незалежнасці ў Мінску.
Гукарэжысёр Дзмітрый Кулікоўскі, вядомы таксама як дыджэй пад псеўданімамі Offbeats Hustling і Dimdoz.
Зміцеру ў віну ставіцца ў віну тое, што ён нібы быў падпісаны на «дэструктыўныя» тэлеграм-каналы і пакідаў каментары. Быў затрыманы разам са сваёй калегай Наталляй Жукоўскай . Згодна з праўладным тэлеграм-каналам, данос на сваіх супрацоўнікаў напісала кіраўніцтва радыёстанцыі. "Альфа Радыё" ўваходзіць у дзяржаўны холдынг "Беларусь сёння".
Вядучая "Альфа Радыё" (уваходзіць у холдынг "СБ. Беларусь сегодня").
На відэа на праўладным тэлеграм-канале жанчына «прызнаецца» ў тым, што на яе тэлефоне ёсць відэа з пратэстаў, а на выбарах яна прагаласавала за Ціханоўскую і паслала бюлетэнь у чат-бот ініцыятывы «Голас».
Далучайся да нашай супольнасці
👉 Будзь на перадавой лініі дапамогі, атрымлівай эксклюзіўныя навіны і дзяліся сваёй падтрымкай.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.