На праўладным канале паказана затрыманне мужчыны - на вуліцы да яго ззаду падбягаюць трое сілавікоў і кладуць на асфальт тварам уніз. На відэа Якавенка кажа, што 10 жніўня 2020 года быў на праспекце Машэрава ў Брэсце. Знаходзіўся там разам са знаёмым Ігарам Сарокіным (быў затрыманы ў лютым пасля вяртання з Польшчы).
Па падліках праваабаронцаў выйшаў на волю ў канцы траўня 2025 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
На "пакаяным відэа" на праўладным канале мужчына кажа , што раней яго арыштоўвалі на 10 сутак па артыкуле аб распаўсюджванні "экстрэмісцкіх матэрыялаў" (ч. 2 арт. 19.11 КаАП). На гэты раз яго затрымалі за тое, што ён разам са сваімі сябрамі ў 2020 годзе стаяў на праезнай частцы і "запускаў салюты ў супрацоўнікаў".
Затрыманы па крымінальнай справе аб масавых беспарадках 10.08.2020
Вырак суда 12.09.2024
1 год 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Дзяніса Мікіту затрымалі ўвечары 25 студзеня 2024 года за дробнае хуліганства. Яго даставілі ў дзяжурную часць РАУС. Ён не быў згодны з затрыманнем і нібыта пачаў выказваць на адрас супрацоўнікаў міліцыі абразы і пагрозы, пры тым згадаўшы Лукашэнку. Па версіі міліцыі, 38-гадовы мужчына рабіў гэты працяглы час і неаднаразова яго прынізіў. У выніку была ўзбуджаная крымінальная справа. Мужчыну судзілі публічна ў будынку Свіслацкага райвыканкама. Аб працэсе паведаміла раённая газета: там распавялі, што на паседжанні прысутнічалі "прадстаўнікі грамадскасці" і СМІ. Дзяніс Мікіта прызнаў віну.
Паведамляецца, што гэта ўжо 11-я судзімасць абвінавачанага. Ён быў судзімы за крадзяжы, катаванне, пагрозу забойствам, а таксама за парушэнне патрабаванняў прэвентыўнага нагляду, неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці. Акрамя таго, мужчына пазбаўлены бацькоўскіх правоў у адносінах да дваіх дзяцей.
23.05.2024 г. у Дзяніса адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.
19.03.2026 быў памілаваны пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла (у ліку групы зняволеных з 235 чалавек, пакінутых у РБ).
Вырак суда 02.04.2024
3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.
Уладзіслаў быў затрыманы і асуджаны вясной 2024 года за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту, якія праходзілі восенню 2020 года ў Мінску, і прыгавораны да абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
19.03.2026 быў памілаваны пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла (у ліку групы зняволеных з 235 чалавек, пакінутых у РБ).
Вырак суда 23.04.2024
3 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Юры - машыніст кацельні. Яго прызналі вінаватым у тым, што ў лютым 2024 года ён паспрабаваў збіць з крамы дзяржаўны сцяг. Мужчына нібыта "нанёс не менш за два ўдары па дрэўку". Калі яму не ўдалося збіць сцяг, прынёс з дому драўляную лесвіцу, ускарабкаўся па ёй, схапіў рукамі дрэўка сцяга і пацягнуў уніз: з-за гэтага дрэўка зламалася. Паводле абвінавачання, далей Томашаў "нядбайна змяў палотнішча сцяга, абматаўшы яго на дрэўцы" і аднёс яго ў сваю адрыну, дзе і захоўваў у мяшку, пакуль яго не дасталі супрацоўнікі міліцыі.
Томашаў прызнаў віну. Ён расказаў, што ўбачыў сцяг і вырашыў забраць яго сабе. Яго прызналі вінаватым і прыгаварылі да трох месяцаў арышту.
Муж і жонку Данчанку асудзілі за ўдзел у мірных сходах 23 жніўня 2020 года, 20 верасня 2020 года па «народным» арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Данчанку прызналі віну.
Да суда яны знаходзіліся пад закладам - у памеры 20 тысяч рублёў кожны. У іх ёсць дзіця, Дыяна знаходзіцца ў дэкрэтным водпуску.
Муж і жонку Данчанку асудзілі за ўдзел у мірных сходах 23 жніўня 2020 года, 20 верасня 2020 года па «народным» арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Данчанку прызналі віну.
Да суда яны знаходзіліся пад закладам - у памеры 20 тысяч рублёў кожны. У іх ёсць дзіця, Дыяна знаходзіцца ў дэкрэтным водпуску.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.