Ягор — прадпрымальнік і шоўмен, арганізоўваў і праводзіў у Гомелі масавыя мерапрыемствы. Сярод іх — «Лепшы выпускны», закрыццё мотасезона на Палессі, канцэрты Алены Ваенгі і Льва Лешчанка, а таксама святкаванне Дня горада Гомеля.
Ён быў затрыманы ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх», і вясной 2024 года асуджаны за ўдзел у паслявыбарчай акцыі пратэсту, якая праходзіла ў 2020 годзе ў Гомелі.
Вызвалены ў студзені 2026 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Уладзімір праводзіў трэнінгі і адукацыйныя курсы па фінансавым менеджменце для кампаній. Апошняе вядомае месца працы – фінансавы кантралёр у Belkanton Group, буйной кампаніі па распаўсюджванні канцылярскіх тавараў, якая, апроч іншага, валодае сеткай крам Afiston і часопісам Office Life. Мяркуючы па Linkedin, Уладзімір звольніўся не пазней за ліпень 2023 года. Якмяркуецца, яго затрымалі пасля вяртання ў Беларусь пасля адпачынку.Дзейнасць ІП была прыпынена 5 лістапада 2023 года.
Уладзіміра чакае дома сын (12 год).
19.07.2024 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.
Па падліках выйшаў на волю летам 2026 года.
Вырак суда 02.05.2024
3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.