Пра затрыманне Ягора Клімовіча праўладныя тэлеграм-каналы паведамілі 18 студзеня. Тады ж было апублікавана і відэа з ім, на якім хлопец "прызнаваўся" ва ўдзеле ў пратэстах і супраціве міліцыянтам.
Гала Аншук, падчас з 5 мая 2022 года па 14 лютага 2023 года пяць разоў накіроўвала электронныя звароты ў адрас Генеральнай пракуратуры і ў Савет міністраў, у якіх, на думку абвінавачання , дапускала негатыўную ацэнку Лукашэнкі, выяўленую ў непрыстойнай форме і якая па свайму зместу прыніжала ягоны гонар і годнасьць.
У судзе Гала Аншук патлумачыла, што "накіроўвала названыя звароты, бо хацела пракаментаваць выкананне Лукашэнкам сваіх паўнамоцтваў і абавязкаў як кіраўніка дзяржавы і не лічыць, што абразы насілі публічны характар, паколькі іх чытала абмежаваная колькасць супрацоўнікаў дзяржаўных органаў".
Пасля затрымання 5 лютага Галу змясцілі пад дамашні арышт да суда. Але перад гэтым жанчыну накіравалі ў судова-псіхіятрычны экспертны стацыянар, які пастанавіў, што па сваім псіхічным стане яна мае патрэбу ў прымусовых мерах бяспекі і лячэння.
Беларускі IT-мэнэджар і палітычная актывістка, жонка і лідэр штаба Валерыя Цапкала на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 2020 года, прадстаўнік аб'яднанага штаба Святланы Ціханоўскай падчас выбараў.
Дата пачатку спецыяльнай вытворчасці - 15.03.2024.
Вырак суда 08.07.2024
12 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, 1000 базавых велічынь штрафу (завочны суд).
Наталлі Давыдулінай 47 гадоў, яна са Жлобіна. З сацсетак Наталлі вядома , што ў іх з мужам вялікая сям'я-пяцёра дзяцей, з якіх адна дачка яшчэ ў малодшай школе.
Адзін з сыноў Наталлі, Дзяніс Давыдулін - былы палітвязень. Яго затрымалі ў сакавіку 2021-га і прыгаварылі паўтара года калоніі за тое, што ў ноч на 10 жніўня ён «выходзіў на праезную частку і аказваў актыўнае непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі». Яна ніколі не давала інтэрв'ю медыя. З раскладу судоў вядома, што яе судзілі 24 студзеня 2024 года за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». Верагодна, яе затрымалі падчас аблавы на салідарных з палітвязнямі.
Суд пачнецца 23 жніўня ў Гомельскім абласным судзе. Такім чынам, хутчэй за ўсё, Наталлю абвінавачваюць у нейкай дапамозе іншым зняволеным. Вядома , што падчас студзеньскай аблавы пакінулі за кратамі ў асноўным тых, хто дапамагаў іншым-рабіў пераводы і пасылкі ў СІЗА і калоніі, нават на вельмі дробныя сумы.
19.03.2026 была памілавана пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла (у ліку групы зняволеных з 235 чалавек, пакінутых у РБ).
Вырак суда 01.10.2024
3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Юлію абвінавачваюць у фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці па выніках шырокамаштабных затрыманняў падчас пераследу ўладамі за падтрымку палітвязняў і іх сем'яў сацыяльным праектам прадуктовай дапамогі INeedHelpBy.
Юлія - сястра жонкі брата Мікалая Карабко, маці Паўла Краўцова.
У верасні 2025 года была зноў затрымана.
Вырак суда 09.09.2024
4 гады абмежаванні волі без накіравання.
Вырак суда 04.11.2025
2 гады 6 месяцаў абмежаванні волі без накіравання.
Выніковы прысуд шляхам частковага складання:
4 гады 6 месяцаў абмежаванні волі без накіравання.
Кацярына была затрыманая пасля "рэйду па салідарнасці" у канцы студзеня 2024 года па абвінавачанні ў падтрымцы палітвязняў і іх сем'яў — яна адпраўляла пасылкі і рабіла пераклады зняволеным у СІЗА. Да гэтага яе як мінімум двойчы асудзілі па палітычных адміністрацыйных пратаколах пасля перасячэння мяжы; ці жыла яна за мяжой — невядома. Яна вучылася ў Варшаўскім універсітэце і доўга жыла ў Польшчы.
Восенню 2024 года Кацярыну асудзілі па артыкуле "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці" і прыгаварылі да пазбаўлення волі ў калоніі.
13 снежня 2025 года яна была вызвалена пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла — і вывезена ва Украіну.
Вырак суда 16.09.2024
3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Уладзімі рэпостаў у «Аднакласніках» некалькі публікацый, якія нібыта абражаюць Аляксандра Лукашэнку, “дзейнічаючы з мэтай дыскрэдытацыі і прычынення шкоды аўтарытэту дзяржаўнай улады”. Гэта былі ролік пабліка "Беларусь палітычная", тэкст і фота пабліка "STOP LUKA". Доступ да старонкі ён не закрыў.
Быў выпушчаны з-пад варты ў залі суда.
Вырак суда 21.03.2024
2 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.