Згодна з матэрыяламі крымінальнай справы , Павел ноччу 21 красавіка 2022 года сарваў дзяржаўны сцяг, усталяваны на будынку крамы ААТ "Веста". Пасля ён дэманстратыўна перасоўваўся з ім у руках па вуліцах горада, пашкодзіўшы пры гэтым яго наверша. У рэшце рэшт малады чалавек кінуў сцяг на зямлю на тэрыторыі ўстанову аховы здароўя.
Паводле інфармацыі журналістаў, абвінавачанне звязана з тым, што гамяльчанін пераводзіў грошы на дапамогу Украіне праз фонд BYSOL . Пасля поўнамаштабнага ўварвання Расіі ён у сацсетках выказваўся супраць вайны і публікаваў справаздачы аб гуманітарнай дапамозе жыхарам Чарнігаўскай вобласці, адзначаюць яны.
Юрый Ташкінаў - гомельскі прадпрымальнік, рэзідэнт гарадскога тэхнапарку. У 2018 годзе ён распрацаваў мабільнае прыкладанне для пошуку выканаўцаў розных паслуг.
27.10.2023 адбылося апеляцыйнае паседжанне суда. Прысуд уступіў у сілу.
Мужчына працаваў урачом хуткай дапамогі ў Баранавічах, да суда змешчаны пад варту. Спачатку яго вінавацілі ў "рэабілітацыі нацызму" з-за рэпоста, дзе парамі параўноўваліся ўлёткі часоў нацысцкай Нямеччыны і ўлёткі з сучаснай Расіі. Але пасярод суда абвінавачанне перакваліфікавалі на "распальванне варожасці" да расейцаў і рускіх.
22.09.2023 г. адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Прысуд уступіў у сілу.
Па падлікахпавінен быў выйсці наволю11ліпеня2025 г.
Вырак суда 13.07.2023
2 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Працаваў у краме "Green" электрыкам. Затрымалі 29.11.2022 г. проста на працоўным месцы. Атрымаў спачатку 15 сутак арышту па 19.11 КаАП. Затым была заведзеная крымінальная справа. У каментар, у якім Уладзімір асуджаў расійскую ваенную агрэсію, следчы ўбачыў садзейнічанне экстрэмізму.
23.06.2023 адбылося апеляцыйнае паседжанне суда. Прысуд уступіў у сілу.
Вырак суда 13.04.2023
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.