Была затрымана па адміністрацыйным артыкуле 19.1 КаАП РБ (Дробнае хуліганства) 31.10 асуджаная на 30 сутак, пасля іх не выйшла на волю і зноў была затрыманая, як мяркуецца, па крымінальным артыкуле за донаты.
Таксама вядома, што Таццяну затрымлівалі ў чэрвені 2021 года за тое, што ў яе сумцы знайшлі бел-чырвона-белыя налепкі. Згодна з пратаколам , Таццяна «падчас прафілактычнай гутаркі гучна крычала, размахвала рукамі, нецэнзурна лаялася, ускоквала з крэсла, не рэагавала на зробленую заўвагу спыніць супрацьпраўныя дзеянні». Таццяна, у сваю чаргу, скрозь слёзы гэта адмаўляла, паколькі, паводле яе слоў, "ніколі ў жыцці не лаялася".
Канстанціна затрымалі ў кастрычніку 2023 года па вяртанні з Польшчы, дзе ён жыў апошнім часам, у Беларусь. Яго абвінавацілі ў публікацыі «шматлікіх абразлівых каментароў», а пазней асудзілі за некалькі інтэрнэт-выказванняў, у якіх, паводле версіі абвінавачання, утрымлівалася негатыўная ацэнка ў адрас Лукашэнкі. Канстанціну таксама было прад'яўлена абвінавачанне па артыкуле аб абразе прадстаўнікоў улады, аднак яно было знята ў сувязі са сканчэннем тэрміну даўнасці.
У верасні 2024 года ён быў вызвалены ў межах памілавання.
Вядома, што Алега затрымалі па адміністрацыйнай справе 21 сакавіка 2023 г. і абвінавацілі ў вырабе, распаўсюджванні або захоўванні экстрэмісцкіх матэрыялаў па арт. 19.11 КаАП.
Раней Алег займаўся грамадскай і культурнай дзейнасцю, адзін час кіраваў Гомельскай "талакой", як літаратар шмат друкаваўся ў часопісах і газетах.
Судовы працэс адбываўся ў закрытым рэжыме.
05.03.2024 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.
Па падліках праваабаронцаў выйшаў на волю вясной 2025 года.
Вырак суда 10.01.2024
2 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.