Па матэрыялах абвінавачання Лаліта 9 жніўня 2020 года далучыўшыся да натоўпу людзей, выйшла на праезную частку аўтамабільнай дарогі, пляскала ў далоні, гучна крычала, выкрыквала розныя лозунгі, адмаўлялася ад выканання патрабаванняў супрацоўнікаў міліцыі.
У судзе Козырава патлумачыла, што лозунгаў не выкрыквала, у счэпку не ўставала, у адносінах да супрацоўнікаў міліцыі фізічнай сілы не ўжывала, ніякіх прадметаў у іх не кідала. Калі супрацоўнікі міліцыі сталі набліжацца да натоўпу і выцясняць грамадзян з праезнай часткі пайшла дадому.
Згодна з пратаколам агляду прадметаў ад 25 красавіка 2023 года, была агледжана і зафіксаваны характарыстыкі кашулі, канфіскаванай у Козыравай. Пры аглядзе кашулі і супастаўленні яе з відэафайламі камераў відэаназірання ўстаноўлена, што менавіта ў ёй яна была ў той вечар на акцыі пратэсту.
Спачатку Алега асудзілі па адміністрацыйным артыкуле, ч.2 арт.19.11 КаАП (Распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў) за тое, што ў асабістых паведамленнях пераслаў знаёмаму тэлеграм-пост з канала «Вусы Лукашэнкі». За гэта мужчыну прысудзілі 10 сутак арышту. А ўжо 22 сакавіка 2023 года мужчыну змясцілі ў СІЗА пад варту па крымінальным абвінавачанні за каментары пра Лукашэнку і беларускіх вайскоўцаў. Паводле інфармацыі праваабаронцаў , пра вайскоўцаў быў такі каментар: «пі*дзюкі» (менавіта са знакам зорачкі быў каментар, абвінавачаны Алегу).
За час знаходжання Пракапчука ў СІЗА, у яго з'явілася трэцяе дзіця, аднак на рашэнне суда гэта не паўплывала.
01.08.2023 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Прысуд уступіў у сілу.
Па падліках праваабаронцаў вызвалены ў студзені 2024 годапоўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда 22.06.2023:
1 год пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
Па матэрыялах абвінавачання , Паліна ўвечары 9 жніўня 2020 года, разам з мужам і іншымі асобамі "прыняла актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, спалучаных з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады, спалучаных з наўмыснай перашкодай руху транспарту і нармальнаму функцыянаванню прадпрыемстваў і арганізацый".
Аператар-наладчык . Быў затрыманы пасля сямейнага свята, падчас якога адбыўся бытавы канфлікт і была выклікана міліцыя. Па версіі абвінавачання, Канстанцін, знаходзячыся ў цвярозым стане, пры супрацоўніках міліцыі выказаўся ў дачыненні да Лукашэнкі А. у непаважлівай форме, выкарыстоўваючы нецэнзурную лаянку. За гэта і быў затрыманы і зняволены.
25.08.2023 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Прысуд уступіў у сілу.
Па падліках праваабаронцаў выйшаў на волю 24 лютага 2025 г.
У 2020 годзе ён працаваў у рамонтна-механічным цэху ААТ "МТЗ". На гэты момант Іван з'яўляюцца работнікам ваеннага прадпрыемства "Мінатор-Сэрвіс" і ёсць падставы меркаваць, што затрыманне звязана з дэманстрацыямі і забастоўкамі рабочых у 2020 годзе. ⠀
Па наяўнай інфармацыі , у Дзяніса Паўлава прайшоў ператрус і яму ставіцца ў віну арт. 342. У2020 годзе яны працавалі ў рамонтна-механічным цэху ААТ "МТЗ". ⠀ На ААТ «МТЗ» у 2020 праходзілі шматлікія дэманстрацыі працоўных, якія прывялі да забастовак на дзяржаўных прадпрыемствах.
13.12.2025 годабыў вызвалены пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла, і вывезены ва Украіну.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.