Алу абвінавацілі ў тым , што на працягу двух гадоў - з кастрычніка 2020 года па верасень 2022 года - яна пакідала каментары ў тэлеграме. Яны нібыта ўтрымлівалі абразы Лукашэнкі і супрацоўнікаў міліцыі і "ненарматыўную лексіку і выказвалі негатыўную ацэнку ў бок прадстаўнікоў улады". Зуева прызнала віну.
У Алы анкалагічнае захворванне крыві, пры вынясенні прысуду суд гэта да ўвагі не прыняў.
29.09.2023
Имеются проблемы со здоровьем.
Вырак суда 29.09.2023:
2,5 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
Мінчанку абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыях пратэсту ў 2020 годзе (8 эпізодаў), выхадзе на праезную частку і перакрыцці руху грамадскага транспарту. Яна ўказала аб частковым прызнанні віны, але фактычна віну не прызнала і ад паказанняў не адмовілася. Жанчына паведаміла, што брала ўдзел у пратэстных акцыях як іншая назіральніца, а не як удзельніца. А на праезную частку выходзіла выключна з мэтай фатаграфавання, паведаміла на судзе Іна.
Іна Багданава мае вышэйшую адукацыю, працавала юрысконсультам у тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Да суда ўтрымлівалася пад вартай.
Выйшлана волю20 жніўня 2024 года па памілаванні.
Вырак суда 19.09.2023
1 год 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Зміцер быў асуджаны па артыкуле «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх» і прысуджаны да абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу. Вядома , што на момант затрымання яму было 28 гадоў, а ў 2020 годзе ён пакінуў амаль 400 каментароў у розных чатах і не выдаляў іх.
Выйшаў на волю ў маі 2025 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін.
Вырак суда 09.11.2023
2 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Вядома, што мужчына працаваў слесарам у кампаніі ААТ "Запавет", якая займаецца мантажом электратэхнічных сетак. Раней мужчына меў ІП, якое займалася рамонтам аўто.
За каментары тэлеграме супраць мужчыны заведзены некалькі крымінальных спраў. Мужчына выдаліў акаўнт у 2022-м, але яго ўдалося адшукаць. Справа ў тым, што ягоны рахунак быў на ягоным непрыхаваным беларускім нумары, а таксама ў некаторы час нават меў у якасці «аватаркі» фота самога Паўла. За гэты час ён паспеў пакінуць больш за 600 каментароў у розных чатах.
7 чэрвеня 2024 г. адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.
Увесну 2025 года выйшаў на волю , цалкам адбыўшы тэрмін пакарання.
Вырак суда 18.03.2024
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Асуджаны за ўдзел у "Маршы міру і незалежнасці" 30 жніўня 2020 года. На судзе Станіслаў віну прызнаў. Па словах Станіслава , ён рухаўся як па праезнай частцы дарогі, так і па тратуары, па дарозе нехта з натоўпу перадаў яму сцяг бел-чырвона-белага колеру, з якім ён фатаграфаваўся на свой мабільны тэлефон. У той дзень на ім была майка чорнага колеру з эмблемай герба "Пагоня", якая ў далейшым была знойдзена пры правядзенні яго асабістага ператрусу. Сцяг бел-чырвона-белага колеру, які ў перыяд правядзення пратэстнага маршу яму перадаў нехта з пратэстуючых, ён пакінуў захоўвацца па месцы жыхарства.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.