Евангельскі вернік і знаўца рэлігійнай архітэктуры Мікіта Каваленка.
Быў затрыманы падчас вялікага «хапуна» ў Фаніпалі. Супрацоўнікі ГУБАЗіК уварваліся ў кватэру Каваленкі і правялі ператрус, падчас якога ў быў выняты асабісты кампутар і тэлефон. На мужчыну была заведзеная крымінальная справа, але невядома, што яму ставіцца ў віну.
Мікіта Каваленка — вернік адной з менскіх баптысцкіх цэркваў і адзін з найлепшых знаўцаў рэлігійнай архітэктуры Беларусі XVI стагоддзя. У апошні час ён працаваў распрацоўшчыкам у сферы ІТ. Мужчыну раней ужо затрымлівалі падчас пратэстаў у 2020 годзе.
27-гадовы жыхар Оршы Яраслаў Казакевіч, абвінавачаны ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці.
Згодна з матэрыяламі справы, абвінавачаны 8 снежня 2022 года на чыгуначным вакзале станцыі "Орша-Цэнтральная" з выкарыстаннем мабільнага тэлефона Samsung Galaxy зрабіў відэафайл, на якім быў зафіксаваны эшалон з расійскай ваеннай тэхнікай. Затым Казакевіч, знаходзячыся ў вагоне цягніка рэгіянальных ліній, распаўсюдзіў праз сетку Інтэрнэт названы відэафайл у Telegram-канале, інфармацыйная прадукцыя якога раней была прызнана судом экстрэмісцкімі матэрыяламі.
Літаральна на другі дзень, 9 снежня 2022 года, Яраслаў быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі і судом Аршанскага раёна арыштаваны на 15 сутак за выраб і распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў. На волю ён больш не выйшаў.
06.06.2023 года прайшло апеляцыйнае пасяджэнне. Прысуд уступіў у сілу.
Па версіі абвінавачання, у канцы кастрычніка 2022 года ў праўладнай групе, 64-гадовы старшыня аднаго з гаражна-будаўнічых кааператываў Гомеля Аляксандр Румко распальваў варожасць у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі і «гераізаваў калабарацыяністаў». Усе свае каментарыі, у тым ліку і з паклёпам на Лукашэнку, гамяльчанін размяшчаў у сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі».
Вырак суда 14.03.2023
3 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Паводле праўладнага тэлеграм-канала Аляксандр нібыта быў затрыманы за перадачу дадзеных супрацоўнікаў Слонімскага РАУС у бот «ЧКБ», за заклікі да забастовак і за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах у 2020 годзе.
Адпушчаны па стане здароўя пад заклад у 100 б.
16.08.2023
Областной суд оставил решение районного суда в силе.
Вырак суда 25.05.2023
2 гады 6 месяцаў абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Вячаслава асудзілі за абразлівыя каментары ў бок Лукашэнкі і супрацоўнікаў міліцыі ў Фэйсбуку.
Пра прысуд стала вядома з відэароліка на ДзяржТБ. У ім пракурор Павал Курпеніч паведаміў, што Вячаслаў да суда ўтрымліваўся пад вартай, а падчас працэсу цалкам прызнаў віну.
Вячаславу Кобрыну 58 год. Мужчына жанаты, захапляецца рыбалкай.
Вырак суда 24.03.2023
1 год 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Далучайся да нашай супольнасці
👉 Будзь на перадавой лініі дапамогі, атрымлівай эксклюзіўныя навіны і дзяліся сваёй падтрымкай.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.