Выкладчык беларускай мовы, кандыдат філалагічных навук і дацэнт кафедры беларускай і рускай моў. У "пакаяным відэа" яна кажа , што наведвала мітынгі, падчас якіх выходзіла на дарогу, зарэгістравалася ў плане "Перамога" і была падпісана на "дэструктыўныя" каналы.
Аляксандр Сушко ўзначальваў упраўленне па расследаванні злачынстваў супраць інфармацыйнай бяспекі і інтэлектуальнай уласнасці Следчага камітэта.
Пасля звальнення з органаў Сушко працаваў у Group-IB – буйной кампаніі ў сферы кібербяспекі, а потым, мяркуючы па адкрытай інфармацыі, у яе даччынай кампаніі FACCT (Fight Against Cybercrime Technologies).
Асуджаны разам з жонкай за ўдзел у акцыях пратэсту 2020 года,
Дзяўчына была затрымана вясной 2023 года ў аэрапорце, калі вярталася з Егіпта, за ўдзел у акцыях пратэсту.
Пасля затрымання знаходзілася ў ІЧУ на Акрэсціна 10 сутак, потым была пераведзена ў Жодзіна.
Кацярына прызнала віну і расказала, што такім чынам выказвала нязгоду з затрыманнямі ўдзельнікаў мірных шэсцяў і фізічнага ўздзеяння, якое ўжывалася супраць іх з боку сілавікоў. Яна пазнала сябе на фатаграфіях.
19.03.2026 быў памілаваны пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла (у ліку групы зняволеных з 235 чалавек, пакінутых у РБ).
Вырак суда 01.08.2023
невядома гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Праўладныя каналы сцвярджаюць , што Яўген «удзельнічаў у арганізацыі беспарадкаў», пасля чаго з'ехаў з Беларусі і «размяшчаў экстрэмісцкую сімволіку». Судзячы па ўсім, яго затрымалі па вяртанні ў краіну.
Мяркуючы па Instagram, Яўген займаецца электронікай і аўдыёапаратурай. «Фатаграфіяй з пратэстаў» сілавікі, мяркуючы па відэа, палічылі ягонае фота з Сяргеем Ціханоўскім, відавочна зробленае на афіцыйным пікеце і апублікаванае 26 траўня 2020 года — задоўга да масавых пратэстаў і за тры дні да затрымання Ціханоўскага.
"Экстрэмісцкай сімволікай" сілавікі назвалі нацыянальны арнамент і былы дзяржаўны герб "Пагоня". Яны заявілі, што затрымалі мужчыну таму, што той "не раскаяўся ў сваіх грахах, не пакараны і не звяртаўся ў камісію па вяртанні".
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.