У 2022 годзе мужчына адкрыта выступаў супраць вайны і не хаваў свае погляды.
Па даносе суседа ў КДБ быў затрыманы восенню 2022-га на працы, у аэрапорце. У тэлефоне Вадзіма знайшлі падпіскі на «экстрэмісцкія» тэлеграм-каналы, перапіску з сябрамі ўкраінцамі, дзе ён напісаў каментары пра Лукашэнку.
Вырак суда 30.06.2023
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Арцём быў асуджаны летам 2023 года па артыкуле «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх» і прысуджаны да абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Вырак суда 26.06.2023
невядома гадоў абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
15 верасня 2023 г. прайшоў разгляд апеляцыйнай скаргі.
Летам 2025 г. перахварэла на запаленне лёгкіх, ляжала ў санчастцы.
19.03.2026 была памілавана пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла (у ліку групы зняволеных з 235 чалавек, пакінутых у РБ).
Вырак суда 30.06.2023
5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Прадпрымальнік з Магілёва, дома ў яго правялі ператрус. На рэгіянальным дзяржканале заявілі, што Тычынскі «быў прыхільнікам укро-нацысцкіх фармаванняў», а таксама што «ездзіў з украінскай нацыяналістычнай сімволікай у сваім аўто». Пад апошнім маецца на ўвазе афіцыйны сцяг Украіны.
У выніку на Уладзіміра завялі крымінальную справу. Яму ставяць у віну тое, што ў красавіку 2022 года ён зняў на свой мабільны тэлефон перамяшчэнне расійскай ваеннай Z-тэхнікі і адправіў відэа ў медыя, прызнанае ўладамі "экстрэмісцкім".
24.10.2023 адбылося апеляцыйнае паседжанне суда, прысуд уступіў у сілу.
Па падліках праваабаронцаў выйшаў на волю вясной 2025 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання.
Быў затрыманы 15 мая 2023 года па абвінавачанні ў фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці - за донаты арганізацыі, прызнанай экстрэмісцкім фарміраваннем. Да гэтага, у красавіку, Аляксея затрымліваў ГУБАЗіК, і затым яго прыгаварылі да арышту па адміністрацыйным артыкуле.
Вырак суда 24.10.2023
3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Уладзімір быў затрыманы 9 траўня 2023 года на памежным пераходзе Цярэспаль-Брэст, калі вяртаўся ў Беларусь. У яго праверылі тэлефон, а пасля затрымалі.
Вядома аб некалькіх адміністрацыйных судах у адносінах да Уладзіміра. Так, 10, 16, 26 траўня і 7 чэрвеня яго судзілі па ч. 2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў) і прысудзілі арышт. Апошні раз яму прысудзілі 15 сутак
Па месцы яго пражывання і пражыванні сваякоў прайшлі ператрусы. Уладзімір з моманту затрымання ўтрымліваецца ў ІЧУ Ленінскага РАУС г. Брэста.
Уначы з 22 на 23 чэрвеня 2023 года Уладзіміра вызвалілі ў ІЧУ.
Уладзіміра зноў затрымалі 28 кастрычніка 2023 г. у Драгічынскім раёне. Папярэдне быў ператрус і адабранне аргтэхнікі, пасля праверкі тэлефона яго затрымалі па арт. 19.11 ч. 2 КаАП (распаўсюджванне інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, а таксама выраб, выданне, захоўванне або перавозка з мэтай распаўсюджвання такой інфармацыі). Вядома, што Ўладзіміра арыштавалі з-за старых падпісак.
Дата суда пакуль невядомая. З моманту затрымання ўтрымліваецца ў ІЧУ Іванаўскага раёна .
11 снежня 2023 г. стала вядома, што Уладзімір на волі.
Пасля замены рэжыму і пераводу Станіслава ў калонію яго асудзілі паўторна, але ўжо не па палітычных матывах ( ч.1 арт.205 - крадзеж, ч.1 арт.400 - загадзя ілжывы данос).
19.03.2026 быў памілаваны пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла (у ліку групы зняволеных з 235 чалавек, пакінутых у РБ).
Вырак суда 23.06.2023
невядома гадоў абмежаванні волі без накіравання.
Суд па змене рэжыму 10.06.2024
невядома гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.