Была затрымана за ўдзел у акцыях пратэсту 2020 у Гродне разам з Людмілай Мазуркевіч. У выніку Наталлю асудзілі на абмежаванне волі без накіравання. У студзені 2024 года Наталля была затрыманая падчас рэйду сілавікоў на сваякоў палітвязняў і салідарных людзей. На свабоду Наталля не выйшла і была асуджаная на пазбаўленне волі.
Наталля асуджаная на 2.5 гады пазбаўлення волі. Пры гэтым ёй быў залічаны тэрмін на хіміі ў пераліку (8 месяцаў), а таксама залічыўся час, праведзены ў СІЗА, і пасля 4 месяцаў, праведзеных у калоніі, Наталля выйшла на волю, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання.
Вырак суда 17.03.2023
3 гады абмежаванні волі без накіравання.
Вырак суда 04.10.2024
2 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Мікалая абвінавацілі ў тым, што ён у 2020 годзе ў Менску ўдзельнічаў у пратэстным Маршы разам з групай асобаў, рухаўся па праспекце Пераможцаў, выходзячы на праезную частку і замінаючы руху грамадскага транспарту, тым самым "груба парушаў" грамадскі парадак.
Мужчына заявіў, што пераважна рухаўся па тратуары, выходзіў на праезную частку, толькі каб перайсці дарогу. Руху грамадскага транспарту не перашкаджаў, бо дарога была перакрытая супрацоўнікамі праваахоўных органаў.
Мікалай Буцкий працаваў кладаўшчыком, мае вышэйшую адукацыю і выхоўвае двух непаўналетніх дзяцей.
Вырак суда 03.11.2022:
2 гады абмежаванне волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу.
Аксанаі больш за 17 гадоў працавала натарыусам, апошняе месца працы — Натарыяльная кантора №2 Савецкага раёна горада Мінска. Паводле праваўладных тэлеграм-каналаў, затрымана за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020.
Была затрыманая 4 лістапада 2022 года і асуджана на 13 сутак адміністрацыйнага арышту. Пасля заканчэння арышту Яўгену не адпусцілі, а прад'явілі абвінавачанні па крымінальных артыкулах: спачатку за абразу Лукашэнкі, затым за ўдзел у паслявыбарных пратэстах.
Былы студэнт ЕГУ быў затрыманы ў кастрычніку 2022 года. Спачатку яго арыштавалі на 15 сутак, а потым прад'явілі абвінавачанне па крымінальнай справе за ўдзел у паслявыбарных пратэстах.
Тэрмін адбывання хатняй хіміі скончаны.
Вырак суда 07.02.2023
2 гады 6 месяцаў абмежаванні волі без накіравання.
Сяргей, супрацоўнік фонду "Вяртанне", быў затрыманы раніцай 4 лістапада 2022 года ў сябе дома пасля ператрусу. Пасля амаль пяці месяцаў зняволення ён быў вызвалены (паводле наяўнай інфармацыі - пад даручальніцтва). Падрабязнасці ягонай справы практычна невядомыя.
У сакавіку 2024 года Сяргея асудзілі па артыкуле "Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання" і прыгаварылі да абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены ў пачатку ліпеня 2025 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Вырак суда 26.03.2024
2 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Былы ўдзельнік "Дома-2", быў затрыманы ў канцы кастрычніка 2022 года ў рамках крымінальнай справы аб актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак.
Вырак суда 22.12.2022:
3 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу
Вядома, што Салдатаву ставілі ў віну тое , што ў снежні 2020 года ў адной з сацсетак ён «размясціў публікацыю, якая змяшчае выказванне, выяўленае ў непрыстойнай форме, што прыніжае гонар і годнасць» Аляксандра Лукашэнкі. Спачатку яго прыгаварылі да 2 гадоў «хіміі» Уладзімір вырашыў абскардзіць рашэнне ў Брэстаблсудзе, такім чынам прысуд не лічыўся ўступіўшым у сілу. І да моманту разгляду апеляцыйнай скаргі ў аблсудзе, па справе выйшлі тэрміны даўніны. Так што 10 студзеня 2023 года суд другой інстанцыі вымушаны быў вызваліць Салдатава ад крымінальнай адказнасці.
Артур — слесар. Раней абвінавачанага некалькі разоў судзілі за хуліганства і крадзеж. Тады яго таксама прысудзілі да "хатняй хіміі". Ён быў амніставаны. Таксама Артур распавёў, што ў яго чацвёра дзяцей: афіцыйна ён запісаны бацькам толькі адной з іх, але ён запэўніў суд, што выплачвае аліменты ім усім.
Яго судзілі за каментар "Укантакце" ў бок былога начальніка ГУБАЗіК, палкоўніка міліцыі Андрэя Паршына пасля здарэння са стральбой у падлетка у ЖК "Каскад".
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.