Дзмітрыя абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыях пратэсту ў 2020 годзе ў Жлобіне, а таксама ў выхадзе на праезную частку падчас акцый, і прыгаварылі да абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу. Дзмітрый поўнасцю прызнаў сваю віну. Да суда ён знаходзіўся пад асабістым даручальніцтвам.
Вырак суда 10.04.2023
2 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Андрэю Сцяпурку 33 гады. Мужчына скончыў радыётэхнічны каледж, а затым Міжнародны ўніверсітэт «МІПСА». Працаваў інжынерам-праграмістам у паліклініцы, зборшчыкам кампутараў, аператарам ЭВМ, прадаўцом-кансультантам. Вядома, што ён захапляецца практычнай стральбой, займаўся лазертагам і іншымі відамі стралковых гульняў.
Наколькі вядома , мужчына затрыманы па справе аб выбуху самалёта ў Мачулішчах. Ён нібыта знайшоў кватэру для меркаванага выканаўцы дыверсіі ў Мачулішчах Мікалая Швеца.
Затрыманы таксама бацькі Сцяпуркі і яго брат.
Выйшаў на волю ў сакавіку 2026 года.
Вырак суда 03.10.2024
6 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
41-гадовая Анастасія шмат дзе працавала, але апошняе вядомае месца працы — дырэктар друкарні ТАА «Электронны агент».
У праўладным фільме паказалі, як «украінскага тэрарыста» Мікалая Швеца затрымалі 4 сакавіка ў доме Насці і яе мужа Алега Сычова ў садовым таварыстве «Бярозавы Гай» у вёсцы Чарцяж (Бараўлянскі сельсавет).
Аляксею 37 гадоў. Ён родам з Маладзечна. Як паведамляецца на яго старонцы ў фэйсбуку, у 2020 годзе мужчына перайшоў на пасаду фінансавага дырэктара Мінскага гадзіннікавага завода, які выпускае гадзіннік пад брэндам "Луч".
МУС заявіла, што мужчына размясціў на сваёй старонцы інфармацыю экстрэмісцкага характару, а таксама звесткі аб тым, што пералічваў грошы ў арганізацыю, прызнаную экстрэмісцкай».
Андрэй — грамадзянін Украіны, родам з Чарнігава. У Беларусь ён пераехаў пасля жаніцьбы па жаданні жонкі, бо там пражывалі яе бацькі. Андрэй — былы вайсковец. Працаваў электрыкам у Віцебскім аблвыканкаме, дзе і быў затрыманы ў студзені 2023 года ў межах крымінальнай справы.
У праўладным фільме "Гаспар на сувязь не выйшаў", які выйшаў на тэлеканале ОНТ 5 красавіка 2023 года, Андрэя абвінавацілі ў агентурнай дзейнасці на карысць Украіны. У фільме сцвярджаецца, што ён нібыта рэгулярна перадаваў інфармацыю праз месэнджэр Signal свайму малодшаму брату Руслану, які служыць у Чарнігаўскім аператыўным упраўленні "Поўнач" і з'яўляецца намеснікам камандзіра па аператыўных пытаннях.
У сакавіку 2024 года Андрэя прызналі вінаватым па артыкуле "агентурная дзейнасць" і прыгаварылі да пазбаўлення волі.
У студзені 2025 года адбылося судовае пасяджэнне па пытанні пераводу яго ў папраўчую ўстанову іншага віду і змянення ўмоў рэжыму.
13 снежня 2025 года ён быў вызвалены пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла — і вывезены ва Украіну.
Арцём Зубракоў - супрацоўнік «Белагра», які быў затрыманы ў канцы верасня 2022 года разам з калегамі. Паведамлялася, што крымінальныя справы заведзены на чатырох з іх, а затрымана было каля 20. Праўладныя крыніцы пісалі, што супрацоўнікі прадпрыемства актыўна пратэставалі, пачынаючы з 2020 года.
Падчас вобыску восенню 2022 года ў іх вынята атрыбутыка і мэбля ў БЧБ-кветках.
Арцём Зубракоў адзначаў, што яго затрымалі за падпіскі на "забароненыя" тэлеграм-каналы і перасылку "экстрэмісцкіх" матэрыялаў.
Суд адбываўся ў закрытым рэжыме.
19.03.2026 быў памілаваны пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла (у ліку групы зняволеных з 235 чалавек, пакінутых у РБ).
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.