У каментарах у сацыяльных сетках абразіў суддзю, пракурора, інспектара па справах непаўналетніх і два ўчастковыя горада Дуброўна. Жыў у Маскве ў 2020-2021 годзе і адтуль пісаў каментары ў Аднакласніках пад публікацыяй Міхаіла Чемурако (актывіста, які быў асуджаны на хімію і цяпер знаходзіцца ў эміграцыі).
Затрыманы 14 лістапада 2022 па вяртанні ў Беларусь.
19.01.2024 вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Крысціна з'яўлялася дырэктаркай салона прыгажосці “Мільфей”. Да суда знаходзілася пад падпіскай аб нявыездзе.
Па матэрыялах абвінавачання, Вячоркіна парушала грамадскі парадак, выходзіла на праезную частку вуліц, у тым ліку праспекта Пераможцаў, публічна дэманстравала пальцамі рукі ў якасці пратэстнага сімвала знак V, парушала працу грамадскага транспарту. У справе – некалькі эпізодаў удзелу Крысціны ў маршах пратэсту.Таксама суд задаволіў грамадзянскі пазоў КУП “Мінсктранс” на суму 47 716 рублёў. Аўтамабіль і кампутарная тэхніка засталася пад арыштам да вырашэння пытання з грамадзянскім пазовам.
Быў затрыманы ў чэрвені 2022 года за каментары ў сацсетках. Паўгода Кірыл знаходзіўся ў СІЗА. Суд пастанавіў прымяніць у дачыненні да Кірыла прымусовыя меры бяспекі і лячэння ў выглядзе прымусовага лячэння ў псіхіятрычным стацыянары з узмоцненым назіраннем, паколькі ў яго было дыягнаставана дэпрэсіўнае расстройства падчас знаходжання ў СІЗА. Прычынай дэпрэсіўнага расстройства сталі ціск і жорсткае абыходжанне з боку сілавікоў і бесчалавечныя ўмовы ўтрымання ў СІЗА.
18 красавіка 2024 года суд Чэрвеньскага раёна змяніў меры бяспекі і лячэння з прымусовага лячэння ў псіхіятрычным стацыянары з узмоцненым назіраннем на прымусовае лячэнне ў псіхіятрычным стацыянары са звычайным назіраннем. У красавіку яго перавялі на агульны рэжым, а ў снежні 2024 года на амбулаторны рэжым прымусовага лячэньня.
У ліпені 2026 года камісія вырашыла зняць прымусовае лячэнне, суд прызначыў экспертызу. Пры зняцці прымусовага лячэння Кірылу пагражала аднаўленне крымінальнай справы, т.я. не прайшоў тэрмін даўніны прыцягнення да крымінальнай адказнасці. Ён быў змушаны выехаць з краіны.
Палітычная дзяячка, сустаршыня незарэгістраванай партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя і сябра Каардынацыйнай рады па арганізацыі працэсу пераадолення палітычнага крызісу.
Актывіст, старшыня страйкама Мінскага трактарнага завода, сябра прэзідыума Каардынацыйнай рады па арганізацыі працэсу пераадолення палітычнага крызісу.
У відэа сілавікоў мужчына кажа, што працуе інжынерам-праграмістам ва ўстанове адукацыі — калі верыць яго сацсеткам, гэта Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт.
Згодна з тым, што кажуць сілавікі, ён публікаваў у каментарах свае меркаванні пра сітуацыю ва Украіне. Мяркуючы па апублікаваных скрыншотах, нічога радыкальнага там няма. Да прыкладу, мужчына кажа, што многія беларусы падтрымліваюць Украіну, а загінулыя рускія салдаты з'яўляюцца акупантамі на чужой зямлі, таму іх не надта шкада.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.