За ўдзел у пратэстах ГУБАЗіК затрымаў брата і сястру — Міхаіла і Аляксандру Аляксандравічаў Разуванавых . Па словах ГУБАЗіКу, Міхаіл і Аляксандра ў 2020 годзе ўдзельнічалі ў паслявыбарных акцыях пратэсту. Судзячы па паведамленні сілавікоў, супраць брата і сёстры ўзбудзілі крымінальную справу.
23.06.2023 адбылося апеляцыйнае паседжанне суда, прысуд уступіў у сілу.
Паводле інфармацыі праваабаронцаў красавіку 2024 года Міхаіл зноў быў заключаны ў СІЗА-1. Магчыма гэта зьвязана з новай крымінальнай справай.
Вядома, што Міхась выйшаў на волю.
Вырак суда 31.03.2023
невядома гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Наталля ўпершыню была асуджана ў студзені 2023 года за інтэрнэт-каментар па артыкуле "абраза прадстаўніка ўлады" і прыгаворана да паўтара года абмежавання волі, вядомага як "хатняя хімія".
У верасні таго ж года Наталлю зноў затрымалі і асудзілі па новай крымінальнай справе, абвінаваціўшы яе ў «фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці» за падтрымку палітвязняў праз грашовыя пераводы.
13.12.2025 годабыла вызвалена пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла, і вывезена ва Украіну.
Максім быў затрыманы з 8 па 10 лістапада 2022 года. Затым яму змянілі меру стрымання на падпіску аб нявыездзе.
Пружанскі суд абвінаваціў мужчыну ў тым, што ён 29 красавіка 2021 года пад публікацыяй у тэлеграм-канале пакінуў абразлівыя каментары ў адрас супрацоўнікаў дзяржорганаў па каардынацыі знешнепалітычнай і знешнеэканамічнай дзейнасці. Мужчына прызнаў віну і раскаяўся ў зробленым.
Максім мае сярэднюю адукацыю, працаваў распрацоўшчыкам сыравіны на Пружанскім прадпрыемстве.
Вырак суда 28.12.2022:
2 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.