Аляксандр, былы дырэктар школы ў Крынках, узначальваў яе прыкладна да 2018 года. Асуджаны па артыкуле «Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» і прысуджаны да абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Вырак суда 27.06.2025
4 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Віталь быў затрыманы ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці», і прыгавораны да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Вырак суда дата невядомая
2 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Руслан скончыў Магілёўскі вышэйшы каледж МУС, служыў у міліцыі і даслужыўся да капітана Ленінскага РАУС Брэста, аднак у 2008 годзе быў звольнены за ўчынкі, якія "дыскрэдытуюць супрацоўніка".
Апошнія два гады ён часта бываў у Кеніі і вёў YouTube-блог “From Africa to Belarus” пра жыццё і працу ў Афрыцы.
Калі менавіта Руслана затрымалі, невядома. Брэсцкі абласны суд прызнаў яго вінаватым па артыкуле "распальванне варожасці". У спісе "экстрэмістаў" пазначана, што ён "адбывае пакаранне". Верагодна, яму прызначылі абмежаванне волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Вырак суда дата невядомая
невядома гадоў абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Яўген — ураджэнец Оршы, пераможца рэспубліканскай алімпіяды па гісторыі і выпускнік гістфака БДУ.
У 2020 годзе яго затрымалі і збілі падчас пратэстаў у Менску, пасля чаго аштрафавалі за «ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве».
У 2022 годзе яго зноў прыцягнулі па тым жа артыкуле — суд у Оршы прызначыў 15 сутак арышту за фота ў сацсетках з майкай з «Пагоняй».
У 2025 годзе супраць яго распачалі новую крымінальную справу, як мяркуецца, за здымку перасоўванняў ваеннай тэхнікі, і прысудзілі да абмежавання волі з накіраваннем.
Вырак суда дата невядомая
3 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Аляксандр быў затрыманы ў верасні 2024 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх». У сакавіку 2025 г. ён быў асуджаны за ўдзел у акцыях пратэсту, якія праходзілі ў 2020 годзе.
Вырак суда 11.03.2025
2 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Ігар - адміністратар папулярнага пабліка "Падслухана Глыбокае" з аўдыторыяй больш за 26 000 чалавек. У жніўні 2024 года яго асудзілі за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў», а праз месяц Віцебскі ГУБАЗіК затрымаў яго і запісаў «пакаяльнае відэа».
У лютым 2025 года Ігара прызналі вінаватым па артыкуле "актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак" і прыгаварылі да абмежавання волі з накіраваннем.
Вырак суда 07.02.2025
2 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Вядома, што ў 2024 годзе Захара ўжо судзілі па артыкуле за хуліганства: яму прызначылі 2 месяцы арышту, прымянілі амністыю і адпусцілі з залы суда. Аднак пазней, у лістападзе таго ж года, ён быў ізноў затрыманы і змешчаны ў СІЗА.
У лютым 2025 года ў дачыненні да Захара пачалі разглядаць справу па артыкуле «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх» (1 эпізод), а ў траўні таго ж года яго прызналі вінаватым і прыгаварылі да абмежавання волі з накіраваннем.
Вырак суда дата невядомая
2 месяца арышту.
Вырак суда 22.05.2025
2 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Разам з Мікітам асудзілі яшчэ траіх чалавек. Мяркуючы па ўсім, усіх чацвярых абвінавацілі ў тым , што 10 жніўня 2020 года ўдзельнічалі ў акцыі пратэсту ў Бярозе. Праўладныя тэлеграм-каналы давалі справаздачу ў верасні 2024 года пра затрыманне адразу 10 людзей у Бярозе, усіх на камеру вымусілі "прызнавацца" ва ўдзеле ў тых пратэстах.
Вырак суда 14.01.2025
2 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Гэта 38-гадовы лётчык, які па стане на 2020 год служыў у 61-й знішчальнай авіяцыйнай базе ў Баранавічах. Алдасеў скончыў авіяцыйны факультэт Ваеннай акадэміі Беларусі. Ці застаўся Алдасеў у войску пасля 2020 года, невядома.
Вырак суда 09.01.2025
3 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Яўген быў асуджаны па артыкуле «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх» і прысуджаны да абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Вырак суда 13.11.2024
1 год 6 месяцаў абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Анатоль быў асуджаны па артыкуле «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх» і прысуджаны да абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Вырак суда 31.10.2024
1 год 6 месяцаў абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.