Мікалай, інжынер-хімік, быў затрыманы ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра. Яго прызналі вінаватым па артыкуле "Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь" за публікацыю ў суполцы "Моцныя навіны" ў сацсетцы "УКантакце", якая, па версіі абвінавачання, дыскрэдытавала краіну.
Мікалай быў вызвалены ў лістападзе 2022 года ў зале суда, бо ўжо цалкам адбыў прызначаны тэрмін пакарання.
Па версіі абвінавачання, у снежні 2021 года Сяргей Кемеж "пасля чытання інфармацыі, якая публікуецца ў дэструктыўных групах сацыяльнай сеткі "Вконтакте", размясціў у дачыненні да камандзіра адной з воінскіх часцей абразлівы каментар" . Сцвярджаецца, што ён быў зарэгістраваны пад несапраўдным імя і выкарыстоўваў VPN, але яго ўсё роўна ідэнтыфікавалі.
Сяргея ўжо судзілі ў верасні 2021 года за тое, што 25 студзеня 2021 года ў сацыяльнай сетцы "Вконтакте" пад навіной аб прысудзе за абразу камандзіра АМАП ГУУС Мінгарвыканкама, напісаў абразлівы каментар аб гэтым міліцыянеру. прызначыў яму два гады "хіміі", а таксама пакрыць 3000 рублёў маральнай шкоды. Таксама Сяргея абвінавацілі вымагальніцтва з жонкі былога аднагрупніка, за гэта таксама прысудзілі 2 гады "хіміі". Сумарна мужчыну асудзілі да 2 гадоў 6 месяцаў "хіміі".
У верасні 2022 года Сяргея ўключылі ў "Спіс экстрэмістаў".
У судзе Лідскага раёна 19 чэрвеня 2023 года яго асудзілі ўжо за "абразу вайскоўца" да двух гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і 100 базавых штрафаў.
Вырак суда 21.09.2021
2 гады 6 месяцаў абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Вырак суда 19.07.2023
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, 100 базавых велічынь штрафу.
Акцёр (больш за 30 кінароляў), кастынг-дырэктар (8 кінапраектаў), рэжысёр (2 кароткаметражных фільма). Быў затрыманы па адміністрацыйным артыкуле, але пасля сутак на волю не выйшаў. Меркавана заведзеная крымінальная справа за ўдзел у акцыях пратэсту і адкрытае выказванне свайго меркавання.
Па матэрыялах абвінавачання , Максім Куроўскі ў адным з чатаў месэнджэра “Telegram” наўмысна размяшчаў паведамленні ў дачыненні да прэзідэнта Лукашэнкі, непрыстойныя па форме і абразлівыя па змесце.
Экспертызай устаноўлена, што паведамленні змяшчалі негатыўную ацэнку кіраўніка дзяржавы, прыніжалі яго гонар і годнасць. Прычым карыстаўся пры гэтым беларускай мовай. Былы следчы Пружанскага райаддзела СК. Звольніўся са службы ў 2020 годзе.
12.06.2024 выйшаў на волю поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Зноў быў затрыманы і асуджаны ў 2025 годзе.
Увосень 2026 года стала вядома, што Максім выйшаў на волю.
Вырак суда 17.10.2022
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Апеляцыя 09.12.2022
прысуд пакінуты без змены.
Вырак суда дата невядомая
3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.
19 кастрычніка ў судзе Кастрычніцкага раёна Гродна вынеслі прысуд раней судзімай Наталлі Тодрас — на 2,5 гады "хатняй хіміі". Адзін з пацярпелых спагнаў 2000 рублёў кампенсацыі маральнай шкоды.
Абвінавачаная ў кастрычніку 2020 года, будучы ўдзельнікам экстрэмісцкага канала, двойчы размясціла абразлівыя каментары пад публікацыямі ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі.
Бо яна ўжо была судзімая, прысуд пакінулі такім жа — ён паглынуў менш строгі прысуд суда Цэнтральнага раёна Менска.
Андрэя прызналі вінаватым у тым, што на працягу кастрычніка-снежня 2020 і ў студзені 2021 года ён пакінуў некалькі каментароў у бок службовых асоб, якія тыя расцанілі як абразу. Ён пакідаў каментары ў супольнасцях "Чат групы Карнікі» «Лухтавікінгі», «Чат Элехтарата", "Tribuna.com Chat" пад запісамі з дадзенымі "пацярпелых".
"Пацярпелымі" па справе праходзілі дзевяць чалавек.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.