Суддзя палічыла, што з моманту здзяйснення злачынства — 17 жніўня 2020 года — прайшло два гады, а гэта тэрмін даўніны па артыкуле за абразу, дык караць Арцёма няма за што. Тым больш, што абраза — не з'яўляецца грамадска-небяспечным злачынствам.
Аляксандр займае пасаду вучонага сакратара» Цэнтра сістэмнага аналізу і стратэгічных даследаванняў НАН Беларусі". Яго профільная навуковая тэма-прайграная і іншая "зялёная" энергетыка. Таксама ён быў членам Савета маладых вучоных Беларусі.
Правладныя каналы сцвярджаюць, што супраць яго заведзена крымінальная справа.
Студэнт 4-га курса БДУІРа. 14 верасня 2022, на пад'ездзе да горада Паставы, быў затрыманы супрацоўнікамі КДБ. Пазней быў дастаўлены ў будынак КДБ. Утрымліваўся на Акрэсціна з 15 верасня 2022 па 23 верасня 2022. Пад вартай у СІЗА на Валадарскага быў з 23 верасня па 01 лістапада, пасля чаго яго перавялі пад хатні арышт.
Вырак суда:
3 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.