Затрыманы разам з жонкай, палітвязняй Вікторыяй Ждановіч 3 жніўня 2022 года. Спачатку яго асудзілі на 12 сутак арышту, затым затрымалі ў межах крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак.
Мае трох непаўналетніх дзяцей. Супраць яе і мужа Антона Маслыкі распачатая крымінальная справа аб групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак.
Паліна - жонка палітвязня журналіста Дзмітрыя Лукшы, які ўтрымліваецца за кратамі па тых жа артыкулах (дапамога ў дыскрэдытацыі) Рэспублікі Беларусь і актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Акрамя пазбаўлення волі Паліне прысудзілі штраф у памеры 100 базавых (3 200 рублёў).
Вырак суда 02.12.2022:
2,5 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Журналіст, які асвятляў акцыі пратэсту пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 г. Яго неаднаразова затрымлівала міліцыя, праз суды штрафавала і адпраўляла на суткі. Пасля прызнання шэрагу незалежных СМІ экстрэмісцкімі фармаваннямі Яўген займаўся краязнаўчай дзейнасцю.
13 верасня 2022 г. у Гомелі ў другой палове дня ў кватэры журналіста адбыўся ператрус, пасля чаго ў Яўгена забралі носьбіты інфармацыі, а яго самога затрымалі.
11 верасня 2025 года стала вядома, што 52 вязні беларускага рэжыму прымусова перамясцілі на тэрыторыю Літвы. Сярод іх ёсць і грамадзяне еўрапейскіх краін. Сярод вызваленых Яўген Меркіс.
Затрыманне адваката сілавікі звязвалі з абаронай палітвязняў актывістаў анархічнага руху.
Адразу Міхаіла асудзілі на 15 сутак у судзе Фрунзенскага раёна Мінска па арт. 19.11 КаАП. Пасля гэтага яму прад'явілі абвінавачанне па ч. 1 арт. 342 КК РБ і перавялі ў СІЗА-1.
3 лістапада 2022 г. Мінюст пазбавіў Міхаіла ліцэнзіі з прычыны "дысцыплінарных спагнанняў і за ўчыненне правін, несумяшчальных са званнем адваката".
У чэрвені 2023 года вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Мінчаніна абвінавацілі ў тым, што ён "знаходзячыся на праезнай частцы дарогі, публічна выкрыкваў лозунгі, наўмысна ажыццявіў блакіраванне руху транспартным сродкам праз перакрыцце праезнай часткі дарогі шляхам сумеснага выхаду з іншымі неўстаноўленымі грамадзянамі". На судзе ён віну прызнаў цалкам. Знайшлі Паўла па фота на праезнай частцы з сімволікай з Марша на яго ўласным тэлефоне. Гэты адзін фотаздымак стаў галоўным доказам віны мужчыны.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.