Ён быў прызнаны вінаватым у тым, што "падрабіў ордэр на ўдзел у крымінальным працэсе". Сцвярджаецца, што летам 2021-га Мачалаў ведаў пра сваё выключэнне з Мінскай гарадской калегіі адвакатаў, калі прыйшоў у суд. Андрэй сцвярджае, што ён не ведаў аб сваім выключэнні з калегі і што апавяшчэнне яму даслалі толькі пасля суда. Пра тое, што на Андрэя Мачалава заведзена крымінальная справа, ён даведаўся ў лістападзе 2021 года. Заяву ў пракуратуру на яго напісала суддзя. Андрэй неаднаразова абараняў у судах палітвязняў.
Асуджаны за тое, што быў адміністратарам тэлеграм-канала, у якім публікаваліся кадры з акцыяў пратэсту на ст.м. Пушкінскай у Мінску. Раней сам Уладзімір затрымліваўся, пра што расказваў у відэа. На адным з пратэстаў ён быў затрыманы, за што атрымаў 10-12 сутак, дома быў ператрус дзе канфіскавалі тэхніку і тэлефон. Праз нейкі час пасля выхаду быў зноў затрыманы на суткі і быў адпушчаны пад падпіску аб нявыездзе. На яго завялі крымінальную справу, але пад варту яго ўзялі толькі праз год.
Вядома, што Ўладзімір кахаць паходы, матацыклы, кампутарныя гульні, міфалогію, актыўна займаецца спортам.
Выйшаў на волю ў студзені 2026 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання.
Вырак суда 14.04.2023
4 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Абвінавачваецца ў распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або варожасці на падставе каментароў у сацыяльных сетках і спасылак на запампоўку мемуараў аб другой сусветнай вайне Лявона Дэ Гоэля.
Па падліках праваабаронцаў, выйшаў на волю 17 студзеня 2025 г., цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.