Па дадзеных праўладных каналаў, затрыманы за тое, што перадаў фота вайсковай тэхнікі ў тэлеграм-канал «Беларускі Гаюн». Акрамя гэтага, яму ставяць у віну рэгістрацыю ў чат-боте плана «Перамога».
Па падліках праваабаронцаў, выйшаў на волю 8 снежня 2024 г., цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Асуджаная 29 сакавіка 2022г. за тое, што пакінула каментар у чаце "Пружаны", тым самым нібы абгаварыў Лукашэнка А. Вікторыя выхоўвае 13 дзяцей, 9 з іх прыёмныя.
04.12.2022
Пружанский ивс
Г. Пружаны
Ул. Советская 30
225133
04.12.2022
30 лістапада пасадзілі на 10 сутак за парушэньне рэжыму. Забылася прыйсці на адзнаку ў роўд
Уладзіслаў, баец ММА, быў затрыманы ў сакавіку 2022 года па абвінавачанні ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, і ў жніўні таго ж года прыгавораны да абмежавання волі з накіраваннем за ўдзел у паслявыбарных акцыях пратэсту, якія праходзілі ў 2020 годзе ў Мінску.
Вырак суда 02.08.2022
3 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, невядома рублёў кампенсацыі.
Адзін з лепшых аўтараў рускамоўнай вікіпедыі. Затрыманы ГУБАЗіК пасля публікацыі ў ананімным расійскім тэлеграм-канале "Мракаборац". Яго аўтары абвінавачвалі Бернштэйна ў распаўсюджванні фэйкаў — ён быў адным з рэдактараў артыкула аб уварванні ва Украіну. Быў асуджаны на 15 сутак, але пасля адміністратыўнага арышту не выйшаў на волю.
Вырак суда:
3 гады абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу.
Асуджаны за адміністраванне канала "Петрыкаў 97%".
У канале абмяркоўваліся пытанні выбараў, месца і час правядзення мірных мітынгаў для нязгодных з вынікамі падліку галасоў на выбарах ды іншыя пытанні.
9 чэрвеня 2021 года суд Чыгуначнага раёна Гомеля прызнаў тэлеграм-канал "Петрыкаў 97%" экстрэмісцкім. У ліпені 2021 года да Віктара дамоў прыехалі супрацоўнікі КДБ і міліцыі.
Толькі 9 лістапада 2021 года па рашэнні МУС група грамадзян, аб'яднаная тэлеграм-каналам "Петрыкаў 97%", была прызнана экстрэмісцкім фарміраваннем.
У студзені 2025 года выйшаў на волю, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
07.04.2022
9.ноября 2021 канал Петриков 97% признали экстремиским,он был администратором
Вырак суда 25.03.2022
3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Паводле матэрыялаў абвінавачання, Юры Юдчыц, 22 красавіка 2021 года ў 7 гадзін 44 хвіліны, публічна, «з мэтай знявагі гонару і годнасці» абразіў прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў - міліцыянта ўзвода АМАПа УУС Брэсцкага гарвыканкама.
Як толькі Юры вызваліўся, на яго зноў распачалі крымінальную справу, і зноў за каментар пра супрацоўніка міліцыі. На гэты раз пацярпелым аказаўся начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх Бярозаўскага РАУС Дзмітрый Лішко. Другі прысуд вынесены 24.06.2022
Юры з'ехаў з Беларусі.
30верасня2024 г. у судзе Бярозаўскага раёна адбудзецца разгляд справы Юрыя "аб замене абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу".
Правладныя тэлеграм-каналы апублікавалі "пакаянае" відэа з затрыманым Сяргеем. Паведамляецца, што мужчына абражаў супрацоўнікаў у інтэрнэце і "складаў хвалебныя оды аб подзвігах нацбатальёнаў ва Украіне".
Быў арыштаваны па адміністрацыйнай справе. Пасля сутак не выйшаў. У тэлефоне супрацоўнікі міліцыі знайшлі фота з удзелу ў маршы пратэсту 16 жніўня 2020 года.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.