9 лістапада 2020 года Юрый ў адным з тэлеграм-чатаў пад пастом з фатаграфіяй аднаго з супрацоўнікаў АМАП напісаў каментар са словам «поскудзь».
Праз паўтара гады да яго прыйшлі з ператрусам. Пры ператрусе акрамя пратэстнай сімволікі быў знойдзены слоічак з канопляў, які Юры ўласнаручна сабраў паўгода таму на месцам полі (за гэта Юрыя асудзілі і па арт. 328)
22.09.2022 быў вынесены яшчэ адзін прысуд па арт.369.
Вырак суда 01.03.2022
2 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Вырак суда 22.08.2022
2 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
У Жабінцы на краме вісеў дзяржфлаг. Уначы 8 сакавіка 2022 года да гандлёвай кропкі падыходзілі двое мужчын, адзін з іх сарваў сцяг і перакінуў цераз плот, які стаяў там жа. Гэты інцыдэнт патрапіў на запісы відэакамеры.
Неўзабаве Валянціна затрымалі і 9 сакавіка запісалі з ім «пакаянае» відэа.
Арыштаваны 28 траўня 2022 года ў Санкт-Пецярбургу. Як аказалася, мужчына быў у федэральным вышуку за каментары ў інтэрнэце. Андрэй - грамадзянін Беларусі.
Паводле папярэдняй інфармацыі, у студзені 2023 года экстрадаваны ў Беларусь. 20.09.2023 пачаўся суд.
Вырак суда 20.09.2023
1 год 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Паводле абвінавачання, Пятрэнка быў адміністратарам тэлеграм-чата «Чат. Гомсельмаш за свабодную Беларусь!», які стварыў 13 жніўня 2020 года. У ім ён, па версіі абвінавачання, заклікаў да забастоўкі на прадпрыемстве, а таксама рабіў рэпосты з «дэструктыўных» тэлеграм-каналаў.
Па падліках праваабаронцаў у маі 2023 года вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Ігар Фёдараў шмат гадоў працаваў інжынерам-механікам на «Авіяцыйным рамонтным заводзе» ў Баранавічах. Але пасля падзеяў жніўня 2020 года, калі мужчына разам з іншымі завадчанамі актыўна выказваў сваю грамадзянскую пазіцыю, прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці па арт. 23.34 і арт. 24.3 КаАП. Пасля гэтага з ім не працягнулі кантракт, а пасля Ігар і зусім змушаны быў эміграваць, асцерагаючыся крымінальнага пераследу.
27 лютага 2022 года ён вярнуўся дадому, каб паўдзельнічаць у рэферэндуме. Хлопца затрымалі каля выбарчага ўчастку і змясцілі ў ІЧУ ў Баранавічах. 2 сакавіка яго перавялі ў СІЗА-6.
18.12.2023 вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда 25.05.2022:
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму
Валерый пакінуў каментар у сацсетках «Аднакласнікі» да пасады: «Давайце дапаможам яму стаць знакамітым на ўсю краіну», - з выявай супрацоўніка ДАІ Вольніча. Да дадзенай публікацыі людзі пакінулі 1799 каментароў.
Па падліках праваабаронцаў вызвалены 03.01.2024 цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.