У ноч з 21 на 22 лютага 2022 году Павел нанес балончыкам некалькі надпісаў пра Брэсту: на прыпынку грамадскага траншпарту напісаў "Жыве Беларусь", на будынку апорнага пункту міліцыі ў мікрараёне "Кавалёва" напісаў "АСАВ", на гаўбцы і фасадзе інашага будынку напісаў нецэнзурны выраз. Паўла затрымалі і змясцілі пад варту.
Паводле першага абвінавачання, з 5 жніўня 2020 года па 11 жніўня 2021 года Андрэй не менш за 20 разоў пакідаў у каментарах сацсетак абразы на адрас Лукашэнкі. У траўні 2022 года яго прыгаварылі да абмежавання волі без накіравання.
Аднак неўзабаве яго асудзілі паўторна. Па матэрыялах другога абвінавачання, у перыяд з 5 жніўня 2020 года па ліпень 2021 года ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» Андрэй неаднаразова размяшчаў зневажальныя і абразлівыя каментары ў адрас Наталлі Качанавай, Уладзіміра Макея і іншых афіцыйных асоб. Яго прыгаварылі да абмежавання волі з накіраваннем.
Месца адбывання пакарання невядома. У Андрэя хворыя пажылыя бацькі, якія патрабуюць догляду.
Грамадзянка РФ. Вядома, што Алена Наралянкова мае статус удзельніка ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС, а таксама пацярпелай ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, і мае хранічнае захворванне. Паводле абвінавачання, абраза прэзідэнта была здзейснена Наралянковай праз паведамленне ў мэсэнджэры тэлеграм. Сама Наралянкова віну не прызнала і падчас судовага паседжання выказала меркаванне, што яе каментар ускосна можна расцаніць як зневажальны прэзідэнта, але такога намеру ў яе не было. Паколькі пісала яна іншаму чалавеку — карыстальніку, які напісаў каментар з выкарыстаннем фраз, выказаных Лукашэнкам. Гэта значыць Наралянкова пракаментавала каментар іншага карыстальніка.
Асуджаны за каментар у адносінах да Лукашэнкі А. у сетцы «Аднакласнікі», пакінуты ў 3 мая 2021 года.
Вынік судова-лінгвістычнай экспертызы абвешчаны ў судзе. Паводле яе слоў, у згаданым каментары "ёсць негатыўная ацэнка прэзідэнта Беларусі, выражаная словам "клоўн".
Невядома ці адбываў Кірыл пакаранне ў выглядзе абмежавання волі з накіраваннем, але калі адбываў, то мусіў выйсці на волю летам 2024 года.
Вырак суда 11.03.2022
2 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Далучайся да нашай супольнасці
👉 Будзь на перадавой лініі дапамогі, атрымлівай эксклюзіўныя навіны і дзяліся сваёй падтрымкай.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.