2 месяцы арышту.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Вядома, што Аляксандру Кандорскаму 33 гады, ён працуе кіроўцам-экспедытарам у прыватнай фірме, мае двух дзяцей і вельмі добрыя характарыстыкі.
У кастрычніку 2021 года пад відэа аб разгоне мірнай акцыі, якое ў сваім пасце ў "Аднакласніках" размясціла Вольга Карач, Аляксандр пакінуў каментар: "На кол".
Па падліках праваабаронцаў быў вызвалены зімой 2024 года.
2 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Дзмітрыя Пашкевіча прызналі вінаватым, што 28 верасня 2020 года ён размясціў на спартыўным сайце "Трыбуна" каментар, у якім змяшчалася падахвочванне да здзяйснення гвалту над міністрам МУС Караевым. У каментары прысутнічалі словы "трэба забіць...". Паведамленне было знойдзена падчас маніторынгу спецыяльным аддзелам на наступны дзень.
4 гады абмежаванні волі без накіравання.
Аксане прысудзілі 2,5 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. 17 снежня 2021 года адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі.
У 2022 годзе стала больш жорсткім пакаранне і Аксану адправілі ў калонію.
Па падліках праваабаронцаў вызвалена поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
2,5 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Падчас разгляду матэрыялаў справы стала вядома, што 10 чэрвеня 2021 года прыкладна ў 11.00 Васіль Іванавіч прыйшоў у краму па алкаголь. Але там яму яго не прадалі. Мужчына вырашыў пайсці ў бар. Там ён узяў піва, але плаціць за яго па незразумелых прычынах адмовіўся. Лагічна, З боку бармэна да мужчыны ўзніклі пытанні. У выніку мужчына стаў гучна абурацца — славесна "прыляцела" і супрацоўнікам бара, і існуючай дзяржаўнай улады, і нават Лукашэнку. На аўдыёзапісах, якія праслухоўвалі ў судзе, можна было пачуць, да прыкладу, такія фразы: "97% супраць яго", "мянты даўно згодны з народам", "яны невінаватыя, яны хутка тэрмін свой адбудуць, а адбываюць за праўду", "пенсіянераў ён пакрыўдзіў усіх, с..а, ён дыктатар"...
3 месяцы арышту.
2 гады абмежаванні свабоды без накіравання.
Як устаноўлена падчас судовага разбору, нецвярозы мужчына сарваў з будынка магазіна Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь, пасля чаго стаў размахваць ім, ударыў флагшток аб парапет будынка, у выніку чаго той зламаўся. Затым абвінавачаны кінуў флагшток з разарваным палотнішчам у лужыну і прайшоўся па ім.
Па падліках праваабаронцаў вызвалены вясной 2024 года , поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
2 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Зміцера Карпінскага абвінавацілі ў тым, што ён сарваў з будынка сцяг, надарваў яго і выкінуў у скрыню, а дрэўка зламаў.
Па падліках праваабаронцаў вызвалены вясной 2023 года.
1,5 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Пра Антона вядома, што ён жанаты і выхоўвае траіх малалетніх дзяцей.
У прамежку з 18 жніўня 2020 года па 1 верасня 2020 года пад пастом на старонцы палітвязня Пятра Зіневіча падсудны размясціў каментар «тварэнне». Як растлумачыў суду сам Антон Кавалёў, у гэтай пасадзе былі размешчаны анкетныя дадзеныя супрацоўнікаў міліцыі. Пад імі ён свой каментар і паставіў.
Кавалёву заставалася адбыць каля 8 месяцаў "хатняй хіміі". Аднак нібыта з-за парушэнняў умоў адбывання пакарання 11.04.2023 яму ўзмацнілі пакаранне і прызначылі 4 месяцы калоніі. Мужчына быў узяты пад варту пасля суда.
У жніўні 2023 года вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
1). 2 гады абмежавання волі без накіравання.
2). 4 месяцы пазбаўлення волі ў калоніі.
Па версіі абвінавачання, Наталля Кавалёва публічна абразіла старшага ўчастковага інспектара міліцыі УУС Бабруйска капітана міліцыі Андрэя Камара ў "Аднакласніках".
1,5 гады абмежаванні свабоды без накіравання.
размясціў фразы "ўпір, недакапітан" у дачыненні да Ігара Пятрова, начальніка аддзялення па выхаваўчай працы са спецкантынгентам папраўчай калоніі №1 УДВП Віцебскай вобласці. На пытанне дзяржабвінаваўцы, ці знаёмы ён з пацярпелым, Алег Шкецік адказаў сцвярджальна, растлумачыўшы, што ведае пацярпелага з моманту адбывання ім пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі ў ПК №1 г. Наваполацка.
3 гады абмежаванні свабоды без накіравання.
Згодна з абвінавачаннем, 9 ліпеня 2020 года Іваноў публічна абразіў у «Аднакласніках» участковага інспектара г. Бабруйска Андрэй Камара. Аляксей пачытаў водгукі і меў неасцярожнасць таксама пакінуць каментар: «Па твары відаць гандон».
Адбывае пакаранне. Месца зняволення ўдакладняецца.
Па падліках праваабаронцаў вызвалены вясной 2023 года.
1,5 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Згодна з абвінавачваннем, Васіль Крыцкі абразіў супрацоўнікаў РАЎС Дубровенскага райвыканкама Шлупакова і Шрамава, змясціўшы каментары пад іх фотаздымкамі ў групе ў "Аднакласніках".
1,5 гады абмежавання волі без накіравання.
Згодна з абвінавачваннем, Наталля Зубарава 13 чэрвеня 2021 у сацыяльнай сетцы "Аднакласнікі" пад публікацыяй у суполцы "Саша Белавусаў" з фатаздымкам начальніка ІСН Аршанскага РАЎС Дзмітрыя Вішнеўскага з надпісам "паслугач фашысцкага рэжыму" пакінула каментар "Ну і рожа тоўстая".
1,5 гады абмежавання волі без накіравання.
Яго прызналі вінаватым у тым, што ў тэлеграм-канале, цяпер прызнаным экстрэмісцкім, ён абразіў Вольгу Чамаданаву - на той мамант яна была прэс-сакратаром МУС.
1,5 гады абмежавання волі без накіравання.
