Дар'я была прызнана вінаватай у сакавіку 2022 года па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх», за ўдзел у акцыях пратэсту, якія прайшлі ў 2020 годзе ў Мінску.
Былая настаўніца з Хойнікаў абвінавачвалася ў тым, што зняла на відэа перамяшчэнне калоны ваеннай тэхнікі, а затым адправіла запіс у telegram-канал «Беларускі Гаюн».
Вырак суда 06.12.2022
4 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Была затрымана 6 красавіка 2022 года ў Гродне і асуджана за ўдзел у акцыях пратэсту. У 2020 годзе яе сын быў збіты супрацоўнікамі АМАП. Іна працавала загадчыцай гарадзенскай кавярні «Хотфікс» і была звольненая за сваю грамадзянскую пазіцыю.
Вырак суда 26.07.2022:
3 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу
Зміцер быў асуджаны ў жніўні 2022 года ў межах крымінальнай справы па артыкуле «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх» за ўдзел у мірных акцыях пратэсту, якія праходзілі ў 2020 годзе ў Менску. Зміцер патрапіў на відэа журналіста з акцый пратэсту ў першыя дні пасля выбараў.
У траўні 2023 года стала вядома, што Дзмітрыя затрымалі ў папраўчай установе і судзілі па адміністрацыйным артыкуле за «распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў», прыгаварыўшы да адміністрацыйнага арышту, які ён адбываў у Гомельскім ІЧУ.
У ліпені таго ж года адбылося судовае паседжанне па пытанні замены абмежавання волі на пазбаўленне волі ў калоніі; вынік паседжання невядомы.
Вырак суда 05.08.2022
3 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Паводле дадзеных тэлеграм-каналаў, хадзіла з сяброўкай па стаянцы каля ГЦ "Мандарын" у Гомеле, і машынам з расейскімі нумарамі пад дворнікі клала аркушы з надпісам "Рускі ваенны карабель, ідзі на...!"
Паводле дадзеных праўладных каналаў, затрыманы за рэпосты з рэсурсаў прызнаных экстрэмісцкімі ў карпаратыўным тэлеграм чаце прадпрыемства, а таксама за фатаздымкі з акцый пратэсту, знойдзеныя ў яго мабільным тэлефоне.
Падставай для крымінальнага пераследу Арцёма стаў той факт, што 26 кастрычніка 2020 года ён зайшоў у аўдыторыю, дзе вёў заняткі дэкан Леанід Шылін, і заклікаў студэнтаў далучыцца да агульнанацыянальнай забастоўкі.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.