Максім быў інструктарам вядомага пошукава-выратавальнага атрада «Анёл», дапамагаў і іншым пошукавым атрадам. Вайцяховіч рэгулярна праводзіў трэніроўкі па арыентаванні на мясцовасці і практычныя заняткі па пошуку зніклых людзей.
Максім таксама захапляўся веласіпедамі і займаўся дабрачыннасцю. У 2023 годзе ён арганізаваў велапрабег па маршруце "Еўравела 2" ад Заслаўя да Уселюба. Падчас гэтага заезду на 145 кіламетраў ён збіраў сродкі на лячэнне хворых на рак дзяцей.
Мужчыну арыштавалі летась і змясцілі ў СІЗА.
- Аб'яднанні
- Актывісты
- Пенсіянеры
- Праваабаронцы
Уладзімір — актывіст і праваабаронца з Мазыра, вядомы ў рэгіёне сваёй дзейнасцю па абароне правоў чалавека, уключаючы права на мірныя сходы. У 1986 годзе ён удзельнічаў у ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Мае праблемы са здароўем.
Неаднаразова падвяргаўся палітычнаму пераследу і адміністрацыйным арыштам.
У красавіку 2026 года быў затрыманы і зняволены пад варту ў СІЗА ў межах крымінальнай справы, падрабязнасці якой пакуль невядомыя.
- Аб'яднанні
- Замежныя грамадзяне
Грамадзянін РФ, але доўгі час жыў у Беларусі. У 2014-м атрымаў дыплом па спецыяльнасці "электразабеспячэнне" на энергетычным факультэце БНТУ.
У апошні час да затрымання ён працаваў ва ўніверсітэце МІПСА. Як вынікае з афіцыйных дакументаў аб закупках, тамака ён адказваў за сантэхнічныя, вентыляцыйныя і электратэхнічныя працы падчас капітальнага рамонту аднаго з навучальных карпусоў.
- Аб'яднанні
- Пенсіянеры
У Альковічах ксёндз Анатоль служыць з 2007 года, да гэтага служыў у Ракаве і Заслаўі, а вучыўся ў польскім Беластоку. Летась ён адзначыў 30-годдзе святарскага пасвячэння - як і арцыбіскуп Іосіф Станеўскі.
Быў затрыманы ў сярэдзіне сакавіка 2026 года. У Ксяндза Анатоля няма родных і блізкіх, таму нешта даведацца пра яго няма ў каго, акрамя біскупаў.
У канцы красавіка 2026 года стала вядома , што Анатоль у следчым ізалятары перанёс перанёс інфаркт і застаецца ў цяжкім стане.
Таксама, наколькі вядома беларускім вернікам, ксяндза абвінавачваюць у "здрады дзяржаве". У чым канкрэтна - інфармацыі няма. Мяркуецца, што святара трымаюць у СІЗА КДБ. Арыштоўваць яго прыязджалі невядомыя людзі ў масках на некалькіх машынах, ягоны дом апячаталі.
На фоне адсутнасці якой-небудзь афіцыйнай інфармацыі, сярод каталіцкіх вернікаў Беларусі з'явілася версія адносна таго, што стала верагоднай падставай для арышту святара ў Вілейскім раёне. Супаставіўшы некаторыя факты, пра якія даведаліся вернікі, яны зрабілі выснову, што ксяндза Анатоля Парахневіча маглі абвінаваціць у дапамозе ў справе захавання памяці грамадзянаў Польшчы, якія загінулі ў ранейшыя гады на тэрыторыі сучаснай Беларусі.
Праз увесь свой святарскі шлях 65-гадовы ксёндз служыў у рэгіёне, які ў першую палову ХХ стагоддзя знаходзіўся ў складаных гістарычных умовах, перажываў трагічныя часы. Святар глыбока вывучаў гісторыю і культуру гэтага краю, клапаціўся аб яе захаванні.
Ксёндз Анатоль у Альковічах стварыў невялікі музей пры касцёле. Тут захоўваў вышытыя шоўкам арнаты 18 стагоддзя, упрыгожаныя радавымі слуцкімі паясамі, унікальную калекцыю беларускіх ручнікоў, старажытныя кнігі.
У зняволенні ксёндз перанёс інфаркт. 65-гадовы святар застаецца ў следчым ізалятары ў цяжкім стане . Таксама, наколькі вядома беларускім вернікам, ксяндза абвінавачваюць у "здрады дзяржаве". У чым канкрэтна - інфармацыі няма.
- Аб'яднанні
- Пенсіянеры
Да затрымання Наталля вяла актыўны і дапытлівы лад жыцця: падарожнічала, шмат гуляла, наведвала мастацкія галерэі і любавалася прыгожымі мясцінамі. Таксама вядома, што апошнім часам яна працавала вартаўніком.
Была затрымана ў 2025 годзе ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці».
У 2026 годзе яе прызналі вінаватай і прыгаварылі да пазбаўлення волі ў калоніі, дакладны тэрмін зняволення невядомы.
Яўген быў затрыманы ў ліпені 2025 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці", пасля таго як беларускія сілавікі атрымалі доступ да перапісак бота маніторынгавага праекта "Беларускі Гаюн", куды людзі адпраўлялі інфармацыю аб перамяшчэннях расійскіх войскаў.
У сакавіку 2026 года Яўгена прызналі вінаватым і прыгаварылі да пазбаўлення волі ў калоніі.
Пасля вучобы Аляксандр працаваў інспектарам Маладзечанскага раённага аддзела МНС. Пазней ён сышоў з дзяржаўнай службы і ў апошні час працаваў у маладзечанскай кампаніі "Фэнстэр-ЛАКСС", якая займаецца вытворчасцю вокнаў ПВХ і мэблі на замову.
У Аляксандра ёсць жонка і непаўналетняя дачка.
Карнацкага арыштавалі ў канцы ліпеня 2025 года - менавіта тады ён знік з сацсетак.
Аляксандр быў асуджаны ў парадку Спецыяльнай вядзення ў судзе Маладзечанскага раёна па арт. 364 КК (гвалт або пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў) да трох гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. З 15 кастрычніка па 16 лістапада 2024 года справу разгледзеў суддзя Петрусевіч Вадзім.
Аляксандр - актывіст з Маладзечна, быў палітэмігрантам. Як стала вядома праваабаронцам, пазней мужчына па невядомай прычыне апынуўся ў Беларусі, дзе яго паўторна асудзілі ўжо за супрацу з арганізацыяй "Дапамога" па ч. 1, 2 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) Крымінальнага кодэкса і прызначылі пяць гадоў і шэсць месяцаў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, а таксама штраф у памеры 42 000 рублёў.
Як паведамілі ў дзяржаўнай газеце ў снежні 2025 года, "мужчына садзейнічаў экстрэмісцкай дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання "Дапамога" ў арганізацыі незаконнага выезду з Рэспублікі Беларусь асоб, прыцягнутых да крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці за ўчыненне злачынстваў і правапарушэнняў экстрэмісцкай накіраванасці".
Апошнія гады Аляксандр жыў у эміграцыі. У 2023 годзе на яго была заведзеная крымінальная справа за ўдзел у Дні Волі за мяжой. У Аляксандра была арыштаваная кватэра ў РБ, гэта паказалі ў сюжэце праўладных СМІ ў перадачы прапагандыста Ігара Тура.
У красавіку 2026 года Аляксандр вярнуўся ў РБ і быў затрыманы ў аэрапорце.
