Яўген абвінавачваўся ў тым, што 12-13 жніўня 2020 года ў тэлеграм-канале «Брэст 97%» напісаў каментар, які, па версіі судова-лінгвістычнай экспертызы, утрымліваў «выказванне заахвочвальнага характару, якое заклікае да гвалтоўна-агрэсіўных дзеянняў у дачыненні да асоб, аб'яднаных».
Па падліках праваабаронцаў вызвалены.
У 2025 годзе быў выключаны са спісу "спісу тэрарыстаў" КДБ.
Адам быў затрыманы ў лістападзе 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «акт тэрарызму» — па версіі следства, за прывядзенне ў непрыдатнасць чыгуначных шляхоў. Пазней яму канчаткова прад'явілі абвінавачанні па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: «удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» і «падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках».
У ліпені 2022 года Адама прызналі вінаватым у закліках да актыўнага ўдзелу, а таксама ва ўдзеле ў паслявыбарчых акцыях пратэсту, якія прайшлі ў 2020 годзе ў Мінску, у тым ліку эпізоды «перакрыцця дарог». Следства таксама сцвярджала, што ён атрымліваў ад адміністратараў Telegram-чата «АГСБ» тэлескапічныя дубінкі, электрашокеры, а таксама інструкцыі па здзяйсненні дыверсій на чыгунцы.
Быў вызвалены 3 ліпеня 2024 г. у рамках памілавання.
Затрыманы за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 і 2022 гадах. Яго абвінавачваюць у тым, што мужчына пакінуў паведамленьні з заклікам сабрацца а 17.00 каля крамы “Green”, каб выказаць свой пратэст супраць вайны Расеі з Украінай.
З Аляксандрам зрабілі "пакаяльнае відэа". На камеру ён раскайваецца ў сваіх дзеяннях і гаворыць аб тым, што ў 2020-м годзе таксама заклікаў да несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў.
Па падліках праваабаронцаў вызвалены ў студзені 2024 годапоўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Па версіі дзяржабвінавачання, 22 кастрычніка 2021 года ў тэлеграм-канале "Карнікі Беларусі" Беліновіч пакінуў абразлівы каментар у адрас начальніка аддзела наркакантролю і супрацьдзеяння гандлю людзьмі ГАУС Жодзіна Алега Волкава.
Па матэрыялах справы , у перыяд са жніўня 2020 года па сакавік 2022 года Анатоль Сашуноў размяшчаў на розных Telegram-каналах і чатах, у тым ліку прызнаных судом экстрэмісцкімі, каментары, у якіх выклікаў у аўдыторыі ілжывае ўяўленне аб нелегітымнасці дзеянняў праваахоўных органаў пры выкананні службовых органаў.
На думку следства, такім чынам ён у сваіх выказваннях узбуджаў нянавісць, сацыяльную варожасць па прыкмеце прыналежнасці да прафесіі. Ён жа публічна абразіў Лукашэнку А. і іншых прадстаўнікоў улады.
Па падліках праваабаронцаў выйшаў на волю восенню 2025 года.
Вырак суда 15.12.2022
4 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Асуджаны за тое, што пакінуў абразлівы каментар пад пастом з фатаграфіяй старшага інспектара прафілактыкі аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Нясвіжскага РАУС ТаццяныКульбіцкай" з выкарыстаннем нецэнзурнай лексікі".
У віну 17-гадоваму хлопцу ставілася ў віну тое, што з 8 па 11 жніўня 2020 года ў тэлеграм-канале “Барысаў-97%” ён пакінуў каментары з заклікамі, якія мелі ў тым ліку гвалтоўную падаплёку. Па версіі боку абвінавачання, у гэтых каментарах Фёдар заклікаў забіць Лукашэнку, “узяць” мясцовы выканкам, а таксама размясціў у сваіх пастах выяву "Кактэйля Молатава".
Аляксандр быў затрыманы 3 сакавіка 2022 года за відэа з удзелам ваеннага . На праўладных каналах з'явілася "пакаяльнае" відэа.
Мужчыну прызналі вінаватым у "гвалце або пагрозе гвалту" ў дачыненні да салдата Міхаіла Крута. Падчас аднаго антываеннага мітынгу 27 лютага 2022 года ў Менску. Аляксандр проста ішоў на салдата, пакуль той адступаў. Відэа разляцелася па інтэрнэт-крыніцах.
Падчас допыту Аляксандра катавалі, пра што ён расказаў на судзе. Сваю віну мужчына не прызнаў.
17.02.2023 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Прысуд уступіў у сілу.
Па падліках праваабаронцаў, выйшаў на волю 28 лістапада 2024 г., цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
16.08.2022
15.08.2022 - Допрашивали Сашу. Віну не признает. Рассказал, что при задержании сильно и долго били. Следующее заседание суда 16.08.2022
16.08.2022
12.08.2022 - Допрашивали "подельника". Он вины не признал. Следующее заседание суда 15.08.2022
16.08.2022
11.08.2022 Приговор не вынесен. Следующее заседание суда 12.08.2022
Вырак суда 30.08.2022
3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Апеляцыя 17.02.2023
невядома.
Далучайся да нашай супольнасці
👉 Будзь на перадавой лініі дапамогі, атрымлівай эксклюзіўныя навіны і дзяліся сваёй падтрымкай.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.