Работнік цэха "Аміяк-3". Па папярэдняй інфармацыі затрыманы ў рамках артыкулаў 356 і 357 КК РБ ("здрада дзяржаве" і "змова або іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады"). Выйшаў 28 верасня 2021.
Знаходзіўся ў:ПК-2ПК №2, 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1
07.01.2025 Пасля вызвалення Валеры пісаў у сацсетках, што яму складана рэабілітавацца і што ён ездзіць па шпіталях. Памёр былы палітвязень у пачатку 2025 г., у яго адарваўся тромб.
Пад вартай з 18 траўня 2021 года. Падчас суда Валеры адзначаў, што выкладзеная ў сацсетку выява з надпісам "шызануты" не варта расцэньваць як абразу Лукашэнкі — са слоў абвінавачанага, там быў абагульнены вобраз.
06.03.2024вызвалены, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, назначаны судом.
Людзі, якія сядзелі разам з Багданам, расказалі, што Валерый памёр у самым пачатку 2025 года. У былога палітвязня адарваўся тромб.
Яго прызналі вінаватым у тым, што ў снежні 2020 года ён пакінуў абразлівы каментар на адрас участковага інспектара з БабруйскаРуслана Шумахера у адным з тэлеграм-чатаў, прызнаных экстрэмісцкім. Пад пастом, у якім сцвярджалася, што міліцыянт фабрыкуе адміністрацыйныя справы, у каментары Жыхарэвіча была выкарыстаная мянушка "Плявок". На судзе таксама прагучала, што ў траўні 2021 года ў дачыненні да Аляксандра Жыхарэвіча вынесены прысуд у 2,5 гады калоніі адкрытага тыпу за пагрозу гвалтам у адрас супрацоўніка праваахоўных справаў. Аднак падрабязнасьцяў па гэтай справе на судзе не згадвалася. У сукупнасці з менскім прысудам, шляхам паглынання часткітэрміну, Жыхарэвічу трэба будзе правесці на «хіміі» 2 гады і 8 месяцаў – гэта з улікам таго, што з 2 сакавіка па 14 траўня ён утрымліваўся ў ізалятары.
21.12.2023 вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Мужчыну прызналі вінаватым у тым, што ён намаляваў 13 чырвоных трыкутнікаў з беларускім арнаментам на прыпынку грамадскага транспарта. Гэтым ён нанёс шкоду ў памеры 19 рублёў 9 капеек. Паводле абвінавачання, ён жа абразіў суддзю Чэрвенскага раёна ІнэсуРаеўскую : напісаў на яе плоце надпіс, які змяшчае слова "продажная суддзя".
Вызвалены ў сакавіку 2023 года поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
27.10.2021
Находится в иуот#29 в волковыск с 20 октября 2021. Поставлен на профилактические учёт, как "склонны к экстремистской деятельности"
Прычынай стаў каментар у тэлеграм-канале "Карнікі Беларусі” у дачыненні да супрацоўніка АМАПа, але ні яго прозвішча, ні сам каментар на судзе агучаныя не былі. Дзяржабвінавачанне па справе падтрымліваў Мануйлік.
Згодна з абвінавачаннем, 26 мая 2020 года Дзмітрый Бурдэнка знаходзіўся ў Лепелі, маючы намер на публічную абразу прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых паўнамоцтваў, пакінуў у сацыяльнай сетцы “Аднакласнікі” на старонцы Вольгі Карач каментар пад публікацыяй фатаграфіі Ігара Вольніча, на якім ён прыціснуў каленам да зямлі затрыманага, наступнага зместу: “Чмо”.
12 ліпеня 2020 года Лёгкі ўбачыў у чаце “краіна для жыцця” фатаграфію, на якой пацярпелы Вальніч нагой стаў на галаву невядомага чалавека. Тады Мікалай Лёгкі ў парыве эмоцый напісаў пад здымкам пару лаянкавых слоў. Пад гэтым паведамленнем было вельмі шмат іншых эмацыйных каментароў. Вызвалены па падліках праваабаронцаў.
жыхар Маладзечна, затрыманы 7 верасня 2021 года па крымінальнай справе аб абразе дзяржаўнага сцяга. Аляксея абвінавачваюць у тым, што ён разам з Уладзіславам Тамашэвічам падпаліў дзяржаўны сцяг, размешчаны ля крамы. Вызвалены 17 чэрвеня 2022 года цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
жыхар Маладзечна, затрыманы 7 верасня 2021 года па крымінальнай справе аб абразе дзяржаўнага сцяга. Уладзіслава абвінавачваюць у тым, што ён разам з Аляксеем Чашуном падпаліў дзяржаўны сцяг, размешчаны ля крамы.
22.06.2022 вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
была затрыманая 7 верасня 2021 года па крымінальнай справе аб абразе дзяржаўнага сцяга. Яе, а таксама яшчэ двух мужчын, абвінавацілі ў тым, што яны сарвалі дзяржаўны сцяг на адной з вуліц Гомеля. Вызвалена 23 чэрвеня 2022 года цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
быў затрыманы 27 ліпеня 2021 г. каля свайго дома за абразлівы каментар у дачыненні да пракурора.
Таксама вядома, што Вадзім пісаў кнігу аб пратэстах.
Шляхам паглынання менш строгага пакарання стражэйшым 29 кастрычніка 2021 года палітвязню канчаткова вынеслі пакаранне ў выглядзе абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на тры гады. Вадзім Гіль быў вызвалены з-пад варты ў зале суда на час абскарджання прысуду.
Вадзім пакінуў Беларусь.
Вырак суда 29.10.2021
3 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.