Асуджаны за святкаванне Масленіцы на дачным участку сябра, дзе было ўстаноўлена і спалена пудзіла, на думку абвінавачання, падобнае да Лукашэнкі А.Г. Суд палічыў гэта публічнай абразай прэзідэнта.
10.10.2022 вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Асуджаны за святкаванне Масленіцы на сваім дачным участку, дзе было ўстаноўлена і спалена чучала, на думку абвінавачання, падобнае да Лукашэнкі А.Р. Суд палічыў гэта публічнай абразай прэзідэнта. У Аляксандра Галкоўскага ёсць 5-гадовае дзіця і жыллё, якое выдзелена ад працы і якое забяруць, у выпадку яго звальнення ў сувязі з накіраваннем на хімію. Вызвалены 15 красавіка 2023 г. цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
20.10.2021
20.10.2021 пастаўлены на ўлік " як схільны да экстр.і інш.дэструктвўнай дзейнасці"
Галіна была асуджаная па абвінавачанні ў «актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» за ўдзел у акцыях пратэсту, якія праходзілі ў 2020 годзе ў Менску супраць вынікаў выбараў і гвалту ў краіне з боку сілавікоў, і прысуджаная да абмежавання волі без накіравання.
Наталля была асуджаная па абвінавачанні ў «актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» за ўдзел у акцыях пратэсту, якія праходзілі ў 2020 годзе ў Менску супраць вынікаў выбараў і гвалту ў краіне з боку сілавікоў, і прысуджаная да абмежавання волі без накіравання.
Яўген Харашкевіч быў затрыманы 18 студзеня 2021 года ў Наваполацку.
Як распавёў бацька абвінавачанага Аляксандр, праблемы пачаліся пасля таго, як сын пайшоў назіральнікам на выбарчы ўчастак па месцы прапіскі ў вёсцы Фарынава. Напісаў скаргу ў пракуратуру наконт грубага парушэння выбарчага кодэкса, у якой інфармаваў пра не апячатаную скрыню для галасавання. Пасля гэтага, 12 жніўня, да Яўгена на працу прыехалі супрацоўнікі міліцыі і затрымалі яго. Але хутка адпусцілі. 19 студзеня 2021 года ён зноў быў затрыманы, але ўжо ў межах крымінальнай справы.
На абвяшчэнне прыгавору бацькі Яўгена прынеслі ў залу раздрукаваныя каляровыя фотаздымкі яго трохмесячнай дачкі Міланы. Пакуль ён быў за кратамі, у яго нарадзілася дзіця, якога ён яшчэ не бачыў. У калоніі стаіць на ўліку,як схільны да экстрэмізму.
17.08.2024 вызвалены поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Сцэнограф, супрацоўнічае з культурным цэнтрам "Корпус". Быў затрыманы 2 верасня пасля ператрусу ў "Корпусе". Пасля адміністрацыйнага арышту ў 10 сутак не выйшаў на волю, а затрыманы ўжо па крымінальнай справе за ўдзел у жнівеньскіх пратэстах 2020 года.
Дыджэй з Мінска (Papa Bo), арт-менеджэр, супрацоўнічае з культурным цэнтрам "Корпус". Быў затрыманы 2 верасня пасля ператрусу ў "Корпусе". Пасля адміністрацыйнага арышту ў 10 сутак не выйшаў на волю, а затрыманы ўжо па крымінальнай справе за ўдзел у жнівеньскіх пратэстах 2020 года.
Былы кіраўнік "Аховы птушак бацькаўшчыны". Быў затрыманы пасля ператрусу ў мінскім офісе арганізацыі 31 жніўня. Яму прысудзілі 12 сутак адміністрацыйнага арышту па артыкуле аб непадпарадкаванні міліцыі. Але пасля арышту ён не выйшаў на волю - яго затрымалі па крымінальнай справе аб групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак
12 траўня 2022 быў абвешчаны прысуд.
29.09.2023 вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Юнак вучыўся ў БНТУ, але быў адлічаны за свой учынак пасля 2 курса навучання. Працаваў у "Макдональдсе".
З матэрыялаў следства вядома, што Мінкевіч, 18 чэрвеня ў 20.30, будучы ў стане алкагольнага ап'янення, сарваў дзяржаўны сцяг, які вісеў над пад'ездам у інтэрнаце, дзе Антон жыве, і тым самым выказаў грэблівае стаўленне да дзяржаўнай сімволікі і непавагу да грамадства.
пад адной з пастоў у сацыяльных сетках Хлусевіч пакінула каментар з адзінага слова: “Твары”. За апошнія паўгода пенсіянерка з анкалагічным захворваннем (у яе лейкоз) перажыла ператрус, каля 10 допытаў, праверку ў адной крымінальнай справе і абвінавачанне ў іншай. Асуджаная паўторна за "абразу".
Як адзначаў Шчытнікаў падчас працэсу, ён ненаўмысна наехаў на аўтамабіль ДАІ, гэта адбылося пасля таго як закрычала ягоная жонка, якая сядзела побач: яна ўбачыла, як збіваюць чалавека каля дарогі. Ад нечаканасці вадзіцель Nissan наехаў на стаялы аўтамабіль ДАІ. Шчытнікава пасля затрымалі, і, паводле яго слоў, збілі ў Маскоўскім РУУС, з чэрапна-мазгавой траўмай яго даставілі ў ізалятар на Акрэсціна.
Па падліках праваабаронцаў выйшаў на волю восенню 2025 года.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.