Быў затрыманы ў 2022 годзе, адсядзеў 15 сутак у ІЧУ, пасля чаго хлопца адпусцілі. У лістападзе 2025 года зноў затрымалі, прад'явілі абвінавачанні па крымінальных артыкулах. Справа мае палітычны характар.
Данііл у школе паказваў выдатныя вынікі , удзельнічаў у абласных алімпіядах па праграмаванні, прайшоў складаны адбор у Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк і ў 2023 годзе скончыў гімназію з залатым медалём.
Пасля школы ён паступіў у БДУІР на факультэт камп'ютарных сістэм і сетак. Мяркуючы па дадзеных з сацсетак , хлопец са школы шмат часу прысвячаў праграмаванню і тэхналогіям.
Канстанцін працаваў індывідуальным прадпрымальнікам. Ён займаўся рамонтам бытавой тэхнікі. З 2025 года ягонае прадпрымальніцтва знаходзіцца ў стадыі ліквідацыі.
Ягор скончыў Ваенную акадэмію Рэспублікі Беларусь і з 2014 па 2020 год служыў ва Унутраных войсках, прайшоўшы пасады ад камандзіра ўзвода да старшага афіцэра службы штаба.
З 2020 года па 2023 год Бойка працаваў на аб'яднанні "Светлагорск-Хімвалакно" спецыялістам па арганізацыі закупак і вядучым спецыялістам бюро эканамічнай і інфармацыйнай бяспекі, таксама ён паралельна быў індывідуальным прадпрымальнікам.
Цяпер месцам яго працы абазначана прадпрыемства "Shacman-bel", якое з'яўляецца дылерам кітайскага вытворцы грузавых аўтамабіляў.
Вырак суда дата невядомая
невядома гадоў абмежаванні волі без накіравання.
Далучайся да нашай супольнасці
👉 Будзь на перадавой лініі дапамогі, атрымлівай эксклюзіўныя навіны і дзяліся сваёй падтрымкай.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.