Ён вучыўся ў Францыі, у 2007 годзе скончыў Універсітэт Люм'ер Ліён 2. Сваю кар'еру будаваў у сферы высокіх тэхналогій: спачатку амаль сем гадоў адпрацаваў інжынерам у групе кампаній STC, пасля перайшоў у Mobile Service Ltd, дзе займаўся аўдыёвізуальнымі рашэннямі.
З красавіка 2021 гады Юры працаваў інжынерам у кампаніі Netland. Менавіта тут ён удзельнічаў у маштабным дзяржаўным праекце - запуску трэцяй лініі мінскага метро.
Юры знік з сацсетак вясной 2025 года - падобна, што яго арыштавалі і трымалі ў СІЗА да суда.
Вырак суда дата невядомая
невядома гадоў абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Сям'я Грабіцкіх - танцавальныя педагогі і суддзі. Войцэх - спецыяліст нацыянальнай катэгорыі, а яго жонка Валянціна - спецыяліст вышэйшай нацыянальнай катэгорыі. Войцэх выкладаў танцы ў тым ліку для людзей з інваліднасцю.
У 1994 годзе Зміцер скончыў мясцовы педагагічны інстытут імя Крупскай. Раней у Кажадуба быў уласны бізнэс. З 2013 па 2019 год ён быў зарэгістраваны як індывідуальны прадпрымальнік. Асноўным відам дзейнасці была здача ў наём уласнай нерухомасці.
Зміцер любіць падарожнічаць, плаваць на лодках і катацца на ровары.
Анастасія з мужам да пачатку расійска-ўкраінскай вайны пражывалі ў горадзе Лісічанск Луганскай вобласці Украіны. Судзячы па паведамленнях у сацыяльных сетках, пасля пачатку расійска-ўкраінскай вайны Наста з мужам апынуліся ў Мазыры. Вядома, што там жанчына займалася рамесніцтвам - вырабам дэкаратыўнага мыла ручной працы. На момант рэпрэсіяў Наста мела беларускае грамадзянства.
Пра Канстанціна вядома , што ён быў зарэгістраваны як індывідуальны прадпрымальнік у сферы лесанарыхтовак. Верагодна, меў вытворчасць у дрэваапрацоўцы.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.