Віталь — паліттэхнолаг, жыве ў ЗША. Ён прыехаў у Гомель да бацькоў і быў затрыманы 29 ліпеня 2020 года, пасля чаго змешчаны ў СІЗА. Паводле прад'яўленых абвінавачанняў, Віталя абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы групавых дзеянняў, якія груба парушалі грамадскі парадак, пры правядзенні пікету па зборы подпісаў ініцыятыўнай групай па вылучэнні ў якасці кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай 29 мая 2020 года ў Гродне. Такім чынам, ён стаў адным з фігурантаў так званай «справы Ціханоўскага».
19 кастрычніка 2020 года ён быў вызвалены з-пад варты, аднак застаўся пад следствам, а 27 кастрычніка пакінуў Беларусь.
Аляксандр, дырэктар адной з менскіх кампаній, быў затрыманы ў канцы студзеня 2025 года і пазней асуджаны за ўдзел у паслявыбарнай акцыі пратэсту, якая праходзіла ў верасні 2020 года.
13 снежня 2025 года ён быў вызвалены пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла — і вывезены ва Украіну.
Вырак суда 25.04.2025
1 год 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Ірына на пенсіі і займаецца рукадзеллем: вяжа кручком і спіцамі, а таксама ўласнаручна ўпрыгожвае свой падворак. Апошні раз яна захадзіла ў «Аднакласнікі» у пачатку 2025 года.
13 студзеня 2025 года Ірына была прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці па арт. 19.11 у судзе Навабеліцкага раёна г. Гомеля. Хутчэй за ўсё, ёй прызначылі суткі арышту, але на волю яна не выйшла, бо супраць яе была ўзбуджаная крымінальная справа па артыкулах «стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім», «абраза Лукашэнкі» і «дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь». Падрабязнасці справы і вынік судовага разбору невядомы.
13 снежня 2025 года яна была вызвалена пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла — і вывезена ва Украіну.
Вырак суда дата невядомая
невядома гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.